Віктарына па веданні ЗША (US TRIVIA NIGHT)

31.08.2012

7 верасня 2012 г.

Амбасада ЗША ў Беларусі абвесціла віктарыну па ведах культуры, гісторыі, утварэння і геаграфіі ЗША.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Удзельнікі мусяць самастойна сфармаваць каманды па чатыры чалавекі і рэгістравацца да ўдзелу гатовымі камандамі з назвамі. Адзіная ўмова – у кожнай з камандаў мае быць прынамсі адзін выпускнік праграмы абмену, якая праводзіцца Дзярждэпартаментам ЗША ў Беларусі. Рэгістравацца можна таксама і гледачамі.

Віктарына пройдзе 7 верасня 2012 года ў 17.30 па адрасе: г. Мінск, вул. Старавіленская, 46.

Каб узяць удзел, неабхода даслаць спіс удзельнікаў на электронны адрас: belarusprogram@state.gov .

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info