Апошні тэрмін падачы заявак – 12 верасня 2012 г.
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае настаўнікаў паўдзельнічаць у аднадзённым семінары «Пра ЕС у школе: ключавыя аспекты, формы і метады працы».
Семінар адбудзецца ў Мінску 15 верасня 2012 г.
Папярэдняя праграма
Удзел у семінары дазволіць:
• даведацца пра механізмы функцыянавання Еўрапейскага Саюза ў параўнанні з механізмамі функцыянавання ЕўрАзЭС;
• прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза, а таксама атрымаць уяўленне пра узаемадзеянне ЕС і РБ;
• пазнаёміцца з прынцыпамі і формамі працы з тэмай ЕС: праца ў групах, дзелавыя гульні, дыскусіі, метады працы з тэкстам ды інш.
• спланаваць дзеянні па выкарыстанні атрыманага зместу ў сваёй выкладчыцкай дзейнасці.
Меркаваны графік працы:
9:30 – 11:30 1-я сесія
11:30 – 11:50 перапынак
11:50 – 13:30 2-я сесія
13:30 – 14:30 абед
15:00 – 17:20 3-я сесія
Абавязковай умовай удзелу ў семінары з’яўляецца папярэдняя заяўка да 12 верасня 2012 г. (з указаннем наступнай інфармацыі: імя па бацьку, маб. тэлефон, е-пошта, арганізацыя / пасада).
Заяўкі прымаюцца на электронную пошту nastaunik@gmail.com .
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэл. +375 29 678 15 04 (кантактная асоба: Дзяргай
Ала Валянцінаўна)
Паводле інфармацыйнага ліста
Пра Еўрасаюз у школе: семінар для настаўнікаў
09.09.2012