Junior Peak Time sponsored by Annele 2012: Конкурс для будучых бізнэсоўцаў

27.09.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 верасня 2012 г.

Каб мець права падаць заяўку на ўдзел у Junior Peak Time sponsored by Annele 2012, кандыдат павінен быць вучнем сярэдняй школы (10, 11 ці 12 клас). Падача заявак на ўдзел у рэжыме онлайн адкрыта з 3 верасня 12:00 і да 30 верасня 23:59 (па Рыжскім часе; GMT +02:00).

Конкурс складаецца з двух тураў: папярэдні онлайн-раўнд і фінал у Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе.

Пасля рэгістрацыі ўсе прэтэндэнты атрымаюць далейшыя ўказанні і заданні, у панядзелак 8 кастрычніка. Заданні звязаныя з эканомікай ды бізнэсам і скіраваныя на павышэнне крытычнага мыслення вучняў. Ніякіх тэхнічных або спецыяльных ведаў, аднак, не патрабуецца, усе неабходныя дадатковыя звесткі будуць дадзены.

Вынікі індывідуальных заданняў будуць абвешчаныя ў чацвер, 1 лістапада.

40 найлепшых прэтэндэнтаў будуць запрошаныя на фінал, які адбудзецца 17 – 18 лістапада ў Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе.

Для таго, каб пацвердзіць свой удзел у фінале, удзельнікі павінны зарэгістравацца на нядзелю, 4 лістапада, 23:59 (GMT +02:00). я інфармацыя будзе дадзена пасля закрыцця папярэдняга раўнда.

У фінале ўдзельнікі будуць ацэньвацца на індывідуальнай аснове, аднак, праца ў групе (складзенай выпадковым парадкам) будзе таксама граць значную ролю.

Усе дадзеныя матэрыялы, заданні, а таксама прэзентацыі ў фінале будуць на англійскай мове.

Паводле juniorpeaktime.org