«Шляхам паўстанцаў на радзіму Тадэвуша Касцюшкі»

28.09.2012

Прэзентацыя вандроўкі для вучняў 5 – 11 класаў

Даслаў Лявон Карповіч, Лунна, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

...Турызм і краязнаўства належаць да тых сфер, якія развіваюць і ўзмацняюць цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, жаданне эксперыментаваць, гумар, энергію, гатоўнасць да ўспрымання новых ідэй, пачуццё годнасці, прагу да навучання, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых і, як вынік, патрыятызм і любоў да Радзімы.

Перакладаючы гэта на мову праграмных дакументаў, турызм і краязнаўства:

• выпрацоўваюць пазітыўныя рысы характару, уплываюць на пазіцыю, погляды, перакананні, сапраўдныя вартасці, прынцыпы сумеснага жыцця і дзейнасці ў групе;

• з’яўляюцца дасканалай формай адпачынку, выпрацоўваюць навык рацыянальнага і карыснага выкарыстання вольнага часу, дараць шмат уражанняў, радасці і задавальнення, аднаўляюць сілы для працы ў школе, павялічваюць фізічную моц, вучаць вытрымцы і спаборніцтву, інтэгруюць групу;

• моцна ўплываюць на развіццё інтэлекту, дапамагаюць кампенсаваць недахопы ў навучанні ў школе;

• развіваюць індывідуальныя захапленні і зацікаўленасці, набліжаюць да натуральных прыродных умоў...

Спампаваць распрацоўку (doc 61 Kb)