Falanster’s English Speakers Club: Другі сезон клуба рыторыкі

03.10.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 кастрычніка

Моладзевая арганізацыя «Фаланстэр» з 15 кастрычніка пачынае другі сезон клуба рыторыкі – The Falanster’s Speakers Club, дзе мы будзем разам вучыцца мастацтву слухаць, думаць і размаўляць англійскай мовай. У другім сезоне асноўны ўпор зробім на тэорыю і практыку красамоўства. Асобным блокам будзе ісці пераклад тэкстаў з беларускай і рускай моваў на англійскую і наадварот.

The Falanster’s Speakers Club не будзе падобны на традыцыйныя формы адукацыі (як школа ці ўніверсітэт). Мы прапануем:

• Адукацыю, якая кіруецца навучэнцамі, а не выкладчыкамі;
• Ролевую структуру, каб кожны мог прымаць актыўны ўдзел;
• Самастойнае абіранне формы і фармату навучання (выступы, дэбаты, пастаноўкі і г.д.);
• Працу ў камандзе і ўзаемадапамогу;
• Фармуляванне і выпрацоўку кожным удзельнікам уласнага разумення таго, якіх вынікаў ён жадае дасягнуць;
• Ацэнку сваіх поспехаў на падставе самастойна распрацаваных крытэрыяў.

Такім чынам, акрамя практыкі публічных выступаў і пісьмовых перакладаў, клуб стане пляцоўкай сацыяльнага эксперыменту альтэрнатыўнага падыходу да адукацыі.

Калі вы матываваныя, актыўныя і адкрытыя да новага, запаўняйце анкету да 5 кастрычніка і чакайце сувязі з намі.

Сустрэчы будуць праходзіць панядзелакамі з 19.00 да 21:00 па адрасе: вул. Захарава 77а, пам. 1н, пакой 2б.

Паводле falanster.by