Гродзенская навуковая бібліятэка запрашае на курсы беларускай мовы

08.10.2012

Пачатак заняткаў ад 1 лістапада 2012 г.

Шаноўныя сябры!

Калі Вы любіце родную мову і жадаеце дасканала пісаць і размаўляць на ёй, – запрашаем Вас на курсы беларускай мовы з глыбокім вывучэннем новых правілаў арфаграфіі і пунктуацыі, якія будуць дзейнічаць з 1 лістапада 2012 года, у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага.

Чакаем Вас па адрасе: вул. Замкавая, 20, аддзел краязнаўства (каб.11).

Тэлефон для даведак: 8 (0152) 74–39–11. e-mail: grodnokr@mail.ru.

Паводле grodnolib.by