«Падарожжа ў горад Майстроў»: Дапаможнік да факультатыўных заняткаў

15.10.2012

Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». Малюнкі Святланы Лафюк.

Структура кніжкі: слоўнікі – тлумачальны і беларуска-рускі; апавяданні – пра майстэрню, майстра і яго вырабы; займальны матэрыял – вершы, скорагаворкі, прыказкі, загадкі, крыжаванкі; заданні для самаправеркі і для пошуку новых ведаў.

Змест

Заняткі 1. Уводзіны. Працоўная сям’я. Горад Майстроў
Заняткі 2. Кавальства. У кузні. Як працуе каваль?
Заняткі 3. Кавальства. Што кавалі кавалі?
Заняткі 4. Ткацтва. Як працуе ткач? Што ткалі ткачы?
Заняткі 5. Матэрыялы для ткацтва. Лён, лянок, ляночак. Воўна. Як пралі ніткі?
Заняткі 6. Пашыў адзення.Што шылі краўцы?
Заняткі 7. Вязанне. Што вязалі вязальшчыцы?
Заняткі 8. Выраб абутку. У майстэрні шаўца. Што шылі шаўцы?
Заняткі 9. Пляценне. Матэрыялы і інструменты для пляцення. Што плялі пляцельшчыкі?
Заняткі 10. Сталярства. У майстэрні сталяра. Што выраблялі сталяры?
Заняткі 11. Ганчарства. Як нараджаецца посуд? Як посуд робіцца моцным?
Заняткі 12. Ганчарства. Што выраблялі ганчары?
Заняткі 13. Хлеб. Як выпякалі хлеб? Хлебапрадукты. Хлебныя словы
Заняткі 14. Казкі горада Майстроў
Заняткі 15. Кірмаш у горадзе Майстроў
Слоўнік (беларуска-рускі)

Спампаваць pdf 5,49 Mb