Пра Еўрасаюз у школе: Семінар для настаўнікаў

16.10.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 18 кастрычніка 2012 г.

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» запрашае настаўнікаў да ўдзелу ў аднадзённым семінары «Пра ЕС у школе: ключавыя аспекты, формы і метады працы». Семінар адбудзецца ў Мінску 20 кастрычніка 2012 года.
Удзельнікі семінара атрымаюць камплект метадычных матэрыялаў па тэме семінара. Абавязковай умовай удзелу ў семінары з’яўляецца папярэдняя заяўка да 18 кастрычніка.