«Творчае мысленне ў спецыяльнай адукацыі»: Міжнародны сімпозіум у Ізраілі

17.10.2012

Апошні тэрмін прыёму дакументаў – 11 студзеня 2013 г.

Пасольства Дзяржавы Ізраіль у РФ, Міністэрства Замежных спраў Дзяржавы Ізраіль, Цэнтр міжнароднай супрацы «МАШАВ» ладзяць міжнародны сімпозіум на рускай мове «Творчае мысленне ў спецыяльнай адукацыі» з 3 па 27 лютага 2013 г. 

Патрабаванні да кандыдатаў:
кіраўнікі дзяржаўных адукацыйных устаноў і няўрадавых арганізацый;
спецыялісты і эксперты ў сферы адукацыі; кіраўнікі бізнесу;
адміністрацыя прыватных навучальных устаноў.

У праграме курсу:
Распрацоўка інавацыйных і творчых мерапрыемстваў у сферы спецыяльнай адукацыі ды інтэграцыі дзяцей з асаблівымі патрэбамі;
Распрацоўка падыходаў, метадаў і арганізацыйных мадэляў аб'яднання сістэмы адукацыі.

Выдаткі на пражыванне і харчаванне бярэ на сябе ізраільскі бок. Удзельнікі семінара сплачваюць дарогу ў Ізраіль і назад, асабістыя выдаткі.

Дакументы павінны быць дасланыя ў пасольства праз электронную пошту mashav@moscow.mfa.gov.il або mashav-moscow@mail.ru не пазней за 11 студзеня 2013 г.

Анкета на ўдзел у праграме павінна быць запоўненая друкавана, з дадаткам наступных дакументаў:
- запоўненая і завераная пячаткай медыцынская даведка згодна з належнай формай (гл. апошнюю старонку анкеты);
- копія дакумента/аў пра вышэйшую адукацыю;
- 2 рэкамендацыйныя лісты (ад тых, каго Вы пазначаеце ў анкеце);
- першая старонка замежнага пашпарта (старонка з фатаграфіяй).

Усе дакументы (акрамя анкеты) павінны быць адсканаваныя як каляровыя выявы ў фармаце jpeg.

Інфармацыйны ліст pdf 499 Kb
Анкета doc 158 Kb

Па любую інфармацыю можна звяртацца ў Пасольства Ізраіля з 09:00 да 15:00 праз тэл.: (495) 660 27 00 (дадатк.796 Марына).