«Беларускі сшытак»

24.10.2012

http://beloruska.blogspot.com

Блог дзяўчынкі Марусі, якая пачала вывучаць беларускую мову, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку», заявілі Маруся і Наталля Чамаданавы (БДПУ імя Максіма Танка).

Дзяўчынка Маруся, якая даўно цікавіцца беларускай мовай, жыве ў рускамоўнай сям’і. Яе тата, які нарадзіўся і вырас у Расіі, ведае толькі адно цікавае для яго слова – «гарбата». Яе мама, якая нарадзілася і вырасла ў Беларусі, добра разумее і нават перакладае незнаёмыя для Марусі словы, але размаўляе, піша і думае па-руску.

Што рабіць дзяўчынцы, якая імкнецца больш ведаць родную мову? Мама прапанавала весці блог, асноўнае правіла якога – пісаць па-беларуску. Гэтая ідэя аб’яднала ўсю сям’ю, вечарамі перад камп’ютарам са слоўнікам сядзяць мама і дачка, побач – маленькі брацік Глеб, які ўдзельнічае ў выбары матэрыялу для публікацыі. Тата лічыць, што нам «нечего делать», але сочыць за новымі паведамленнямі і нават напісаў каментар з дапамогай Google-перакладчыка!

Марусі ўжо не хапае аудыторыі (усё ж такі ў блога павінны быць чытачы!), якая б задавала пытанні, раіла б новыя ідэі і выпраўляла б памылкі. Завітайце ў Марусін Беларускі сшытак!

 
© Маруся