Апошні тэрмін падачы заявак – 28 лістапада 2012 г.
«Youth Leadership Program with Belarus» – чатырохтыднёвая праграма моладзевага лідарства, арганізаваная Дзяржаўным дэпартаментам ЗША з мэтай развіцця ўзаемаразумення паміж народамі Злучаных Штатаў і Беларусі. Моладзь з Беларусі і ЗША будзе ўдзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, скіраваных на стварэнне каманды, вызначэнне мэтаў, планаванне праекта, удзел у грамадскім жыцці і валанцёрскую дзейнасць.
Дадатковая тэма праграмы – вытворчасць прадуктаў харчавання.
Патрабаванні да удзельнікаў
Для ўдзелу ў праграме моладзевага лідfрства заяўнікі з Беларусі:
• Павінны мець ад 15 да 17 гадоў (дата нараджэння павінна быць з 1 студзеня 1996 г. па 1 мая 1998 г. уключна).
• Павінны вучыцца ў 8, 9 ці 10 класе пры паступленні на праграму.
• Павінен мець акадэмічную паспяховасць на ўзроўні «добра» або вышэй.
• Павінны раней вывучаць англійскую мову і прадэманстраваць высокі ўзровень валодання ёй – падчас рэгістрацыі.
• Павінны быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
• Павінны прадэманстраваць лідарскі патэнцыял і жаданне зрабіць свой унёсак на карысць супольнасці.
• Павінны адпавядаць патрабаванням ЗША для атрымання візы.
• Павінны мець магчымасць прыехаць у ЗША ў ліпені 2013 г.
• Не павінны быць блізкімі сваякамі супрацоўнікаў праграмы ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША ці адной з арганізацый-выканаўцаў.
Як падаць заяўку
Кандыдаты павінны:
• Запоўніць форму заяўкі і адказаць на пытанні эсэ on-line і праз email, пошту ці асабіста даставіць неабходныя дакументы.
АБО
• Запоўніць форму заяўкі ў папяровым выглядзе, разам з пытаннымі эсэ, выдрукаваць і падаць іх разам з неабходнымі дакументамі праз email, пошту ці асабіста ў пасольства ЗША ў Мінску.
Неабходныя дакументы:
• Заяўка (папяровая ці on-line), разам з эсэ;
• фота для візы ці электронная версія фота, зробленыя на працягу апошніх шасці месяцаў;
• копія пашпарта ці пасведчання аб нараджэнні.
Заяўкі павінны быць атрыманы ў офісе YLP да 28 лістапада 2012 г.
Заяўкі могуць быць пададзены на сайце aisforms.org; праз email ylpbelarus@gmail.com; персанальна на адрас пасольства ЗША ў Мінску (вул. Герцэна, 2A 220030 Мінск Беларусь; тэл. +375 17 217 0481; 8:30 – 5:30 Пн – Пт; http://minsk.usembassy.gov).
Паводле http://minsk.usembassy.gov/ylp.html
Праграма моладзевага лідарства ў ЗША для беларускіх старшакласнікаў
30.10.2012