Інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі https://sites.google.com/site/akciasledceloveka/
На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіў Сяргей Кальцоў, ДУА «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа».
Адкрытая мадэль адукацыі, якая ўзнікла ў канцы XX стагоддзя, сёння прызнана ў многіх краінах свету найбольш эфектыўнай. Пад адкрытай адукацыяй маецца на ўвазе сістэма арганізацыйных, педагагічных і інфармацыйных тэхналогій, якія забяспечваюць працэс навучання на аснове абмену інфармацыі з мэтай аказання адукацыйных паслуг у індывідуальнай форме. Такая сістэма адукацыі заснавана на адкрытых стандартах і інтэрфейсах, якія забяспечваюць мабільнасць, стабільнасць і эфектыўнасць сістэмы.
Адной з умоваў развіцця адкрытых адукацыйных сістэм з’яўляецца актыўнае ўзаемадзеянне розных сацыяльных груп, якія маюць уласныя стратэгічныя інтарэсы ў сферы адукацыі. Эфектыўным механізмам такога ўзаемадзеяння можа стаць сістэма сацыяльнага партнёрства як дзейнага інструмента, што далучае да абмеркавання і рашэння праблем развіцця адукацыі шырокае кола зацікаўленых суб’ектаў. Прыкладам арганізацыі такога партнёрства можа паслужыць фарміраванне ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці партнёрскай сеткі ўстаноў адукацыі, аб’яднаных ідэямі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця (дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», «Хадасоўская сярэдняя школа» і « Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс»...
Спампаваць тэкст doc 121 Kb
«Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен»
01.11.2012



