«Еўрапейская грамадзянскасць ў працы з моладдзю»: Трэнінг у Партугаліі

05.11.2012

Апошні тэрмін – 3 лютага 2013 г.

Трэнінг «European citizenship in Youth Work» / «Еўрапейская грамадзянскасць ў працы з моладдзю» ладзіць Нацыянальнае агенцтва праграмы ЕС «Моладзь у дзеянні» Партугаліі 13 – 19 мая 2013 г.

Трэнінг скіраваны на прафесійнае развіццё спецыялістаў па працы з моладдзю і моладзевых лідэраў з дапамогай крытычнага асэнсавання паняцця «Еўрапейская грамадзянскасць» і здольнасці інтэграваць аспект «Еўрапейская грамадзянскасць» у працу з моладдзю і новыя праекты.

Усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі.

Падрабязную інфармацыю (на англійскай мове) можна знайсці на сайце http://www.salto-youth.net/tools/european-training-calendar/goto-training/3145/

Паводле рассылкі oeec.ngo@gmail.com. Гл. таксама інфармацыю (doc 177 Kb) пра найбліжэйшыя міжнародныя трэнінгі:

• Трэнінг «Box of games: A toolkit for youth workers» / «Скарбонка гульняў для працаўнікоў з моладдзю», 20 – 26 лістапада 2012 г., Арменія.

• Трэнінг «Open Space – As a Tool for Strengthening Active Participation» / Тэхналогія «Адкрытая прастора» для развіцця актыўнага ўдзелу », 6 – 13 студзеня, Польшча.

• Трэнінг «Green Urban Living – sustainable lifestyles in an urban environment» / «Зялёная гарадское жыццё – устойлівыя мадэлі паводзін у гарадскім асяроддзі», 17 – 23 Студзень 2013 г., Вялікабрытанія.

• Трэнінгі «TICTAC – Multilateral Training Course to support quality in Training & Networking projects of the Youth in Action Programme» / «TICTAС: падтрымка якасці трэнінгавых і сеткавых праектаў у рамках праграмы ЕС «Моладзь у дзеянні"», 2 – 8 лютага 2013 г., Германія.

• SOHO – European Training Course for EVS Support People / Трэнінг для спецыялістаў, задзейнічаных у сістэме падтрымкі добраахвотнікаў Еўрапейскай валанцёрскай службы SOHO, 6 – 10 Лютага 2013 г., Італія.