Плануем пачаць 10 снежня 2012 г.
Паважаныя калегі!
Сучасныя сродкі масавай інфармацыі створаны дзеля таго, каб зрабіць нашае жыццё больш лёгкім і цікавым. Мы і нашыя вучні выкарыстоўваем інтэрнэт для навучання, забаваў, як сродак зносінаў і многае іншае. Ніводны сучасны чалавек, напэўна, не ўяўляе свайго жыцця без камп'ютара і інтэрнэту.
Але, на жаль, гэтыя сучасныя сродкі нясуць у сабе і пагрозу. Асабліва для дзяцей. Настаўнік заўсёды побач з вучнем. І ён можа прадухіліць гэтую небяспеку.
Запрашаем вас прайсці курс дыстанцыйнага навучання «Бяспечныя інфармацыйныя тэхналогі».
Мэтай курса з’яўляецца развіццё ўмення бяспечнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, забеспячэнне канкрэтнымі навыкамі ў галіне бяспечнага перамяшчэння ў кіберпрасторы.
У ходзе навучання вы даведаецеся пра уплыў інфармацыйных тэхналогій на фізічнае і псіхічнае здароўе, інтэрнэт-залежнасць, пашырыце свае веды пра легальныя і шкодныя праграмы, абмяркуеце праблему кібер-злачыннасці, даведаецеся, як зрабіць сваю электронную пошту больш бяспечнай і многае іншае.
Дыстанцыйны курс – эта ўнікальная магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю без адрыву ад працы, выдзяляючы гэтаму па 20–30 хвілін некалькі разоў на тыдзень на працягу месяца.
Кожны удзельнік, які пройдзе курс дыстанцыйнага навучання, атрымае сертыфікат.
Дыстанцыйнае навучанне – выйсце для людзей занятых, перадавых, жадаючых рухацца наперад у галіне самаадукацыі. Менавіты такімі павінны быць настаўнікі.
Таму сардэчна запрашаем! Плануем пачаць 7 снежня 2012 года.
Лістуйце на e-mail: binfot11@gmail.com .
Паводле інфармацыйнага ліста
Бяспечныя інфармацыйныя тэхналогі: Дыстанцыйны курс для настаўнікаў
28.11.2012