«Славутыя землякi»: Інтэрнэт-конкурс для школьнікаў

07.12.2012

Перыяд падачы прац: 6 лістапада 2012 – 31 сакавіка 2013 г. 

Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі абвяшчае інтэрнэт-конкурс «Славутыя землякi».

Мэты конкурсу: фармаванне ў школьнікаў цікавасці да нацыянальнай культуры і мастацтва, выхаванне ў духу культуры свету, развіццё творчага падыходу ў вучняў пры выкарыстанні інтэрнэт-тэхналогій.

Удзельнікамі могуць быць навучэнцы сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту пад кіраўніцтвам выкладчыкаў. Праект прызначаны для дзвюх узроставых груп: 5–8 класы (група А), 9–11 класы (група Б).

Праект рэалізуецца праз серыю гульняў-конкурсаў, якія дазваляюць лепш пазнаёміцца з культурнай спадчынай, выбітнымі людзьмі, традыцыямі краіны, убачыць самабытнасць і ацаніць унёсак беларускага народа ў сусветную культуру. Навучэнцы, выкарыстоўваючы інтэрнэт-рэсурсы, змогуць глыбей пазнаёміцца з дасягненнямі і выбітнымі дзеячамі сваёй краіны, атрымаць веды, якія дапамогуць ім навучыцца разумець і паважаць нацыянальную культуру. Таксама найлепшыя працы змогуць паўдзельнічаць у міжнародным абмене.

Праект «Славутыя землякi» праводзіцца ў тры этапы, кожны з якіх прысвечаны беларусам, славутым у пэўнай сферы дзейнасці:

• Вядомыя спортcмены Беларусі (перыяд падачы прац: 06.11.12–30.11.12)
• Вядомыя дзеячы навукі і мастацтва Беларусі (перыяд падачы прац: 08.01.13–31.01.13)
• Вядомыя гістарычныя дзеячы Беларусі (перыяд падачы прац: 05.03.13–31.03.13)

Найепшыя працы і каманды будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

на mddm.org