Тэрмін падачы заявак – да 26 сакавіка 2013 года, 12:00 паводле брусельскага часу
Да 106,15 мільёна еўра выдзелены краінам Паўднёвага і Усходняга рэгіёнаў Еўрапейскага суседства ў рамках толькі што абвешчанага шостага конкурсу заявак Праграмы вышэйшай адукацыі «Tempus IV».
Конкурс заявак шукае сумесныя праекты з падыходам «знізу ўверх», скіраваныя на інстытуцыйную мадэрнізацыю і рэформы, а таксама на структурныя захады, закліканыя спрыяць развіццю і рэфармаванню сістэмаў вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах.
Мэта конкурсу – прасоўванне шматбаковай супрацы паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, органамі ўлады і арганізацыямі з краін-чальцоў ЕС і краін-партнёраў з упорам на рэфармаванне і мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі.
Двума асноўнымі інструментамі супрацы праз гэты конкурс заявак «Tempus» з’яўляюцца:
• Сумесныя праекты: праекты з падыходам «знізу ўверх», скіраваныя на мадэрнізацыю і рэформы на інстытуцыйным (універсітэцкім) узроўні. Сумесныя праекты па перадачы ведаў паміж універсітэтамі, арганізацыямі і ўстановамі ЕС і краін-партнёраў, а таксама паміж суб’ектамі краін-партнёраў, калі гэта неабходна.
• Структурныя захады: праекты, скіраваныя на спрыянне развіццю і рэфармаванню сістэмаў вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах, павышэнню іх якасці і адпаведнасці, паглыбленню добраахвотнай канвергенцыі з нормамі ЕС. Праекты структурных захадаў будуць прадугледжваць мерапрыемствы ў дапамогу структурным рэформам сістэмаў вышэйшай адукацыі і распрацоўцы стратэгічных рамак на нацыянальным узроўні.
Па гэтым конкурсе могуць фінансавацца як нацыянальныя, так і шматнацыянальныя праекты.
Максімальная працягласць праекта складае 24 месяцаў або 36 месяцаў. Мяркуецца, што сродкі для выдаткаў будуць даступныя з 1 снежня 2013 года.
Мінімальны грант для сумесных праектаў і праектаў структурных захадаў складзе 500.000 еўра. Максімальная сума гранта – 1,5 млн. еўра.
Тэрмін падачы заявак – да 26 сакавіка 2013 года, 12:00 паводле брусельскага часу.
на enpi-info.eu
Шосты конкурс заявак па праграме «Tempus IV»
12.12.2012