Прыём заявак на ўдзел адкрыты да 16 студзеня 2013 г.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Заалагічныя чытанні – 2013» пройдзе ў Гродне 14 – 16 сакавіка 2013 г.
Сёлета сярод арганізатараў канферэнцыі – ГрДУ імя Янкі Купалы, Навукова-Практычны Цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсам, ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, Інстытут біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя Паморскай акадэміі ў Слупску, Тульскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Л.Н. Талстога, Чаркаскі нацыянальны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага.
Удзельнікі абмяркуюць сучасныя аспекты фаўністычных даследаванняў, маніторынгу і кадастра жывёльнага свету; актуальныя праблемы экалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўздзеяння і глабальных зменаў асяроддзя іх пражывання; захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахову рэсурсаў жывёльнага свету; эколага-цэнатычную характарыстыку біятопаў як месцаў пражывання жывёл; сучасныя падыходы да выкладання заалагічных дысціплін у сярэдняй і вышэйшай школе.
Прыём заявак на ўдзел адкрыты да 16 студзеня 2013 года.
Афіцыйныя мовы чытанняў: беларуская, руская, польская, англійская, украінская.
Падрабязная інфармацыя – на старонцы канферэнцыі : www.birdwatch.by/zooconfHrodna
Паводле t-styl.info
«Заалагічныя чытанні – 2013»
12.12.2012