Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 29 лютага 2013 г.
Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) абвясціла пачатак штогадовага міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму навакольнага асяроддзя. Конкурс арганізаваны ЮНЭП, японскім Фондам за глабальны мір і навакольнае асяроддзе, кампаніяй Баер і карпарацыяй Нікан. Конкурс праводзіцца з 1991 года і за гэты час сабраў больш за 3 мільёны малюнкаў ад дзяцей больш чым з 150 краін.
Тэма 22-га конкурсу малюнкаў – «Вада».
Падтэмы конкурсу: «Вада: крыніца жыцця», «Вада: адкуль яна з’яўляецца?»
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ўсяго свету ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.
Малюнкі павінны быць атрыманы Рэгіянальным бюро ЮНЭП да 29 лютага 2013 г.
У прызавым фондзе конкурсу грашовыя прэміі, паездкі на Міжнародную дзіцячую канферэнцыю, дыпломы.
Малюнкі, пададзеныя на конкурс, будуць выкарыстоўвацца для арганізацыі выставаў, афармлення вэб-сайтаў, вырабу плакатаў, публікацый і прыцягнення сродкаў для правядзення дзіцячых мерапрыемстваў па навакольным асяроддзі ў будучыні.
на un.by
Міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў
17.12.2012