Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сакавіка 2013 г.
Праграма трансмежага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна 2007 – 2013 запрашае школы, якія знаходзяцца на тэрыторыі праграмы, да ўдзелу ў акцыі па прасоўванні трансмежнай супрацы. Прыдумайце цікавыя міжнародныя гульні, сустрэньцеся з сябрамі з іншых краін ды паўдзельнічайце у фестывалі рэгіёнаў!
Ідэя
Выбраныя каманды з кожнай краіны будуць запрошаныя да ўдзелу ў трансмежных спаборніцтвах, якія адбудуцца ў 2013 годзе ў Украіне. Падчас спаборніцтваў прадстаўнікі трох краін будуць працаваць у змяшаных групах. Ідэя мерапрыемства – прадэманстраваць культурную разнастайнасць і творчы патэнцыял новага пакалення.
Арганізатары забяспечваюць даезд, пражыванне і харчаванне для ўсіх абраных груп.
Як паўдзельнічаць
Кожная школа выбірае сваю каманду, запаўняе заяўку і падае яе да 15 сакавіка 2013 года. Заяўка змяшчае розныя задачы, за выкананне якіх налічваюцца балы. На падставе вынікаў будзе складзены рэйтынгавы спіс. Арганізатары запросяць найлепшую каманду з кожнага рэгіёну. У Польшчы: з Падляскага, Мазавецкага, Любельскага і Падкарпацкага ваяводства. У Беларусі: з Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай вобласці. Ва Украіне: з Валынскай, Львоўскай, Закарпацкай, Ровенскай, Тэрнопальскай і Івана-Франкоўскай вобласці. Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел 14 каманд – прадстаўнікоў тэрыторыі праграмы.
Каманды з Беларусі выбіраюцца прадстаўніцтвам агульнага тэхнічнага сакратарыята ў Брэсце.
Глядзець падрабязней, запоўніць заяўку – на pl-by-ua.eu
Творчасць не ведае межаў: Трансмежныя спаборніцтвы для школ
21.12.2012