03.01.2013
3 – 5 студзеня 2013 г.
У Мінску пачаўся II Рэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства. Фестываль ладзіць ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», разам з ГА «Беларускае педагагічнае таварыства».
У праграме фестывалю – майстар-класы, трэнінгі, педагагічныя студыі, круглыя сталы, пасяджэнні секцый з найлепшымі педагогамі краіны.
Сярод заяўленых тэмаў – сістэма актыўнай ацэнкі, кампетэнтнасны падыход, інтэрактыўныя метады, праектная дзейнасць, дыстанцыйнае навучанне ды інш.
Праграма фестывалю (doc 163 Kb)
Паводле academy.edu.by