Летняя акадэмія «Дэмакратыя ў школе»

16.01.2013

Апошні тэрмін для беларусаў – 24 студзеня 2013 г.

Летняя акадэмія «Дэмакратыя ў школе» прапануе сумеснае навучанне дырэктараў школ, настаўнікаў, прадстаўнікоў бацькоўскіх камітэтаў і няўрадавых арганізацый дзяржаў Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Каўказу ў галіне правоў чалавека і дэмакратычнай грамадзянскасці. Стварэнне Летняй акадэміі – вынік супрацоўніцтва Міністэрства народнай адукацыі Польшчы, Польскага цэнтра развіцця адукацыі, Еўрапейскага цэнтра Вергеланда і Савета Еўропы.

Задача Летняй акадэміі – спрыяць развіццю палітыкі Савета Еўропы ў школах і мясцовых супольнасцях пры дапамозе навучання на аснове Хартыі Савета Еўропы аб выхаванні дэмакратычнай грамадзянскасці і адукацыі ў галіне правоў чалавека і матэрыялаў Савета Еўропы. Удзельнікі Летняй акадэміі атрымаюць веды, неабходныя для ўкаранення і пашырэння прынцыпаў дэмакратыі і правоў чалавека ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці на сваім узроўні. Акрамя таго, Летняя акадэмія падтрымлівае ўсталяванне і ўмацаванне супрацоўніцтва краін-удзельніц пры дапамозе абмену досведам і практычнымі прыкладамі ў гэтай вобласці.

Летняя акадэмія ўключае тыднёвы семінар у Варшаве і 12 месяцаў дыстанцыйнага навучання, які складаецца з падрыхтоўчага перыяду з красавіка па чэрвень 2013 г. і кансультавання падчас працягу працы ў школах у 2013/2014 навучальным годзе. Праграма семінара, заснаваная на канцэпцыі комплексных зменаў у культуры школы ў сферах кіравання, метадаў навучання, агульнай атмасферы і супрацоўніцтва з мясцовай супольнасцю, распрацоўваецца на аснове досведу і чаканняў удзельнікаў.

Кожная каманда пасля семінара ў Варшаве распрацуе ўласны праект змяненняў школьнага жыцця, які будзе ўжываць у сваіх школах у 2013/14 навучальным годзе. У гэтым перыядзе камандам будзе прадастаўлена экспертная падтрымка на дыстанцыйнай платформе Share & Connect. Share & Connect дасць магчымасць удзельнікам падтрымліваць кантакты, абменьвацца ідэямі, далучыцца да супольнасці энтузіястаў выхавання дэмакратычнай грамадзянскасці і адукацыі ў галіне правоў чалавека, сярод якіх таксама выпускнікі папярэдніх Летніх акадэмій. У маі 2014 кожная каманда апіша свае праекты і дасягнутыя вынікі.

Стацыянарны семінар будзе праводзіцца ў Суляюўку / Варшаве (Польшча) 6 – 14 ліпеня 2013 г. Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з навучаннем, а таксама пражываннем, харчаваннем і паездкай удзельнікаў.

1. Працэдура падачы заяўкі
Бланк анкеты-заяўкі размешчаны на: www.theewc.org. Заяўкі прымаюцца да 18 студзеня 2013 г. (Апошні тэрмін для беларусаў – 24 студзеня 2013 г.)

2. Працоўныя мовы: англійская, руская
Падчас пленарных сесій, рабочых груп і майстар-класаў будзе забяспечаны сінхронны пераклад. Удзельнікі павінны свабодна валодаць прынамсі адной рабочай мовай.

3. Навучанне будзе адбывацца на аснове Хартыі Савета Еўропы аб выхаванні дэмакратычнай грамадзянскасці і адукацыі ў галіне правоў чалавека і матэрыялаў Савета Еўропы:
«Дэмакратычнае кіраванне ў школах», «Як усё выкладчыкі могуць падтрымліваць адукацыю ў галіне дэмакратычнай грамадзянскасці і правоў чалавека: структура для развіцця кампетэнтнасці», «Партнёрства паміж школамі, супольнасцямі і ўніверсітэтамі дзеля ўстойлівай дэмакратыі. Навучанне дэмакратычнай грамадзянскасці ў Еўропе і Злучаных Штатах Амерыкі», «Компас».

4. Месца правядзення: Цэнтр Развіцця Адукацыі

5. Колькасць месцаў: 30

6. Мэтавыя групы:
Каманды, якія складаюцца з трох удзельнікаў: два прадстаўнікі адной школы – дырэктар і выкладчык плюс прадстаўнік адной з пазначаных арганізацый 1) бацькоўскі камітэт дадзенай шолы, 2) няўрадавая арганізацыя, якая супрацоўнічае з дадзенай школай, 3) арганізацыя паслядыпломнай педагагічнай адукацыі дадзенага раёна.

7. Краіны-ўдзельніцы:
Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна (праграма «Усходняе партнёрства»), Польшча, Расія.

9. Пакрыццё выдаткаў удзельнікаў:

Навучынне, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў:
Выдаткі на навучанне, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў падчас семінара 6 – 14 ліпеня (6 ліпеня да абеду – дзень заезду, 14 ліпеня – выезду), а таксама іншыя мерапрыемствы паграмы фінансуюцца арганізатарамі.

Пакрыццё транспартных выдаткаў:
Выдаткі на квіткі ў Польшчу і назад пакрывае польскі Цэнтр развіцця адукацыі. Удзельнікі семінара атрымаюць дэталёвае апісанне працэдуры.

10. Сертыфікат:
Пасля паспяховага завяршэння ўсіх этапаў навучання ўдзельнікі ўзнагароджваюцца сертыфікатамі ад імя польскага Міністэрства адукацыі, Польскага цэнтра развіцця адукацыі, Еўрапейскага цэнтра Вергеланда і Савета Еўропы.

11. Заўвага:
Поспех навучання залежыць ад актыўнасці і зацікаўленасці ўсіх удзельнікаў. Падаючы заяўку на ўдзел у Летняй акадэміі, ўсе ўдзельнікі выказваюць тым самым сваю гатоўнасць прымаць актыўны ўдзел аа ўсіх этапах правядзення навучання і ўкаранення eго ў практыку.

12. Дадатковая інфармацыя пра Летнюю акадэмію «Дэмакратыя ў школе» апублікаваная на сайце Еўрапейскага цэнтра Вергеланда:

Апісанне (англ.)
Апісанне (руск.)
Анкета (англ.)
Анкета (руск.)

Паводле theewc.org