Апошні тэрмін – 16 сакавіка 2013 г.
Cultural and Educational Enrichment Project (CEEP) прадугледжвае пяць тыдняў побыту ў амерыканскіх сем’ях для вучняў старэйшых класаў з Беларусі. Удзельнікаў чакае праграма, якая дасць уяўленне пра мясцовую супольнасць, штат і краіну; бізнэс-тыдзень на тэрыторыі ўніверсітэта; валанцёрская дзейнасць з прымаючай сям’ёй.
Беларускія ўдзельнікі праграмы атрымаюць:
· Чатырохдзённую адукацыйна-культурную праграму: структураваны курс, прысвечаны амерыканскаму грамадству, дзяржаве, краіне і людзям.
· Адукацыйную праграму «Бізнэс-тыдзень»: вывучэнне аспектаў прадпрымальніцтва, набыццё навыкаў лідэрства, каманднай працы і пастаноўкі мэты. На гэтым тыдні ўдзельнікі жывуць у інтэрнаце з амерыканскім суседам па пакоі. Удзельнікі наведаюць мясцовыя прадпрыемствы, змогуць распытаць гаспадароў аб праблемах, яны тыя мелі пры стварэнні сваёй справы.
· Магчымасць назіраць і ўдзельнічаць у валанцёрскіх мерапрыемствах разам з чальцамі прымаючых сем’яў – актывістамі валанцёрскіх рухаў.
· Адмысловае медычнае забеспячэнне.
· Апеку прымаючых сем’яў, якія стануць для ўдзельнікаў сапраўднай сям’ёй на гэты перыяд.
Калі адбудзецца праграма:
2 Ліпеня – 6 жніўня 2013 года. Тэрмін можа быць скарэктаваны на дзень-два, з улікам броні на авіябілеты.
Дзе адбудзецца праграма:
У горадзе Эленсбург, штат Вашынгтон.
Выдаткі:
Арганізацыя забяспечвае ўдзельнікам транспарт, медычнае страхаванне і некаторыя выдаткі па праграме. Прымаючая сям’я забяспечвае ўдзельнікам пражыванне і харчаванне. Адабраныя прэтэндэнты павінны будуць сплаціць візу ЗША і звязаныя з гэтым зборы.
Крытэрыі адбору ўдзельнікаў:
· Добрая англійская мова.
· Перавага аддаецца кандыдатам, якія не былі ў ЗША ці іншых англамоўных краінах.
· Грамадзянства Рэспублікі Беларусь, дзейны пашпарт.
· Навучанне ў 10 або 11 класе з наступнага верасня. Гэтая праграма не для выпускнікоў сярэдняй школы.
· Цікавасць да бізнес-навучання.
· Лідэрскі патэнцыял.
· Акадэмічная паспяховасць.
· Здольнасці да адаптацыі.
· Падача заяўкі ў належны тэрмін.
16 сакавіка 2013 г. – апошні тэрмін атрымання заяўкі.
25 паўфіналістаў на падставе пададзеных заявак будуць запрошаны на сумоўе ў Мінску. 12 фіналістаў будуць запрошаны на далейшае сумоўе і тэставанне. Канчаткова група будзе складацца з 6 удзельнікаў праграмы, якія наведаюць ЗША.
Запоўніць заяўку онлайн
Сцягнуць форму заяўкі
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да спн. Людмілы Булойчык: тэл. (17) 504 92 80, маб.тэл (029) 681 52 95. Заяўкі дасылайце на электронны адрас calhouns@elltel.net, Liudmila_buloichik@yahoo.com .
CEEP: Адукацыйна-культурная праграма ў ЗША для беларускіх школьнікаў
21.01.2013