На нядаўняй онлайн-канферэнцыі міністр адукацыі Сяргей Маскевіч выказаўся наконт аб’ёму папяровай працы настаўнікаў.
«Мулкае» пытанне ўзняў Яўген Лівянт, які пералічыў 25 відаў абавязковых для настаўніка справаздач ды іншых дакументаў. Мае калегі пашырылі спіс яшчэ на некалькі дзясяткаў пунктаў. Больш за тое, работнікі ВНУ і дзіцячых садоў сцвярджаюць, што іх спіс не меншы. Скажыце, калі ласка, нам чакаць чарговых заяваў, што вы ведаеце аб праблеме, збіраецеся яе ў будучыні вырашаць – ці вы гатовы зрабіць нейкія рэальныя і рашучыя дзеянні з указаннем канкрэтных тэрмінаў?
Адказ міністра прывядзем цалкам:
Тут ёсць два аспекты, якія мы ўлічваем, і таму не прымаем паспешлівых рашэнняў. У нас шмат новых няпрофільных пытанняў, якія ляжаць на ўстановах адукацыі. Далёка не так шмат краін, дзе школа адказвае і за харчаванне, і за транспартнае абслугоўванне, і за рамонт. Гэта значыць пытанне дастаткова сур’ёзнае. Калі б нашы ўстановы адказвалі выключна за адукацыйную дзейнасць, і класнаму кіраўніку не было б цікава, ела дзіця ці не, прыйшло яно ці прыехала, – гэта было б адно пытанне.
Шмат справаздач прыходзіцца пісаць пра дзейнасць, якая не звязана з адукацыйнай. Аднак у нас вельмі адказныя педагогі, якія рэагуюць на любую інфармацыю. Праводзіцца нейкае мерапрыемства, даслалі звесткі пра яго ва ўстанову адукацыю, і педагогі ўжо рэагуюць.
Сістэматызацыю ўсёй папяровай працы мы зараз завяршаем. На калегіі Міністэрства адукацыі мы падвядзем вынікі гэтай працы. Падключылі да гэтага педагагічную грамадскасць. Па многіх рэгіёнах ёсць пералік мерапрыемстваў і прапаноў, што рэкамендуецца скараціць на месцах. Таму будуць прыняты аптымальныя рашэнні на дадзеным этапе, якія палепшаць адносіны людзей да справы.
Настаўнікі не складаюць ніякіх 25 справаздач! Гэта не справаздачы, гэта проста інфармацыя, якую яны накіроўваюць ў розныя арганізацыі. Падобных інфармацыяў можа быць і значна больш. Міністэрства адукацыі павінна прыняць рашэнне, як засцерагчы школу ад гэтага, – такога рэагавання на дакументы, якія паступаюць з мясцовых органаў улады, з розных структур. Сярод усёй гэтай масы папер абавязковыя толькі тыя дакументы, якія патрабуюцца згодна з выкананнем дэкрэта № 18. Яны, безумоўна, прынцыповыя і вельмі важныя. Міністэрства адукацыі рэгламентуе толькі тыя дакументы, якія патрабуюцца для выканання вучэбнага працэсу.
Гл. таксама:
Блог настаўнікаў Беларусі: Мяркуючы па выказваннях Маскевіча, колькасць папер будзе павялічвацца
Onliner.by: А наогул ён ідэальны чыноўнік. Нічога разумнага так і не сказаў, але на пытанне адказаў
Міністр адукацыі: Настаўнікі пішуць са сваёй ініцыятывы
24.01.2013