«ІКТ для развіцця НДА»: Навучальны візіт у Талін

28.01.2013

Апошні тэрмін – 3 лютага 2013 г., 18.00

E-Governance Акадэмія і Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Пакт» запрашаюць прадстаўнікоў арганізацый ды ініцыятываў грамадзянскай супольнасці да ўдзелу ў адукацыйным візіце «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для развіцця грамадзянскай супольнасці».

Візіт пройдзе з 24 лютага па 2 сакавіка 2013 г. у Таліне (Эстонія).

Праграма ўключае ў сябе адукацыйныя сесіі, а таксама наведванне эстонскіх установаў, якія актыўна выкарыстоўваюць ІТ-тэхналогіі ў сваёй працы.

Працоўная мова – руская. Арганізатары пакрываюць выдаткі на атрыманне візаў, даезд, пражыванне і харчаванне.

Па выніках паездкі ад удзельнікаў будуць запытаныя справаздачы з апісаннем карыснасці вынікаў візіту для арганізацый.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст (да 1 старонкі) на электронны адрас: pact@pact.org.ua з пазнакаю ў тэме ліста «Capacity Development of CSOs».

Апошні тэрмін падачы заявак: 3 лютага 2013 г., 18.00.

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info