22 лютага 2013 г. 19:00
Хочаце даведацца, якія існуюць праграмы для навучання за мяжой? Ці хацелі б павучыцца ў іншай краіне, але не ведаеце, як гэта зрабіць? 22 лютага на тэматычнай сустрэчы збяруцца прадстаўнікі розных праграмаў, якія дзейнічаюць у Беларусі, а таксама іх удзельнікі. Спецыяльныя госці:
• Viktar Khotsim (International Education and Career Advising Center, EHU);
• Karsten Münchhoff (German Academic Exchange Service (DAAD));
• Alexander Wolf (Robert Bosch Stiftung);
• Rajko Lassonczyk (Goethe-Institut, Minsk);
• Kristin Ekström (Svenska institutet, Minsk);
• А таксама людзі, якія прайшлі навучанне па праграмах UGRAD, Erasmus Mundus, DAAD.
Дата і час: 22 лютага 2013 г. 19:00 (працягласць 2,5 гадзіны).
Месца правядзення: вул. Веры Харужай, 25/3 (4 паверх, бібліятэка Інстытута Гётэ).
Рэгістрацыя праз email: progressiveevents@yahoo.com (падаць імя-прозвішча, год нараджэння і краіну, якая найбольш цікавіць у плане атрымання адукацыі). Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел бясплатны.
Сустрэча ў Facebook
Паводле ampby.org
Мінск: Сустрэча «Educational opportunities for Belarusians to study abroad»
18.02.2013