Пільна! «Школа трэнерскага майстэрства» ад «Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА»

18.02.2013

Апошні трэрмін – 19 лютага 2013 г.

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» ў лютым-красавіку 2013 г. праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства».

У рамках навучальнай праграмы будуць зладжаныя 5 узаемазвязаных інтэрактыўных семінараў і 4 вэбінары паміж імі пачатковага ўзроўню па навучанні асновам працы трэнера з групай ва ўмовах нефармальнай адукацыі. Агульная працягласць курса: 72 акадэмічныя гадзіны (40 – семінары, 4 – вэбінары, 28 – практыкум).

Паміж семінарамі і вэбінарамі будзе арганізавана практычная адукацыйная дзейнасць удзельнікаў для замацавання атрыманых ведаў і ўменняў на базе сваіх арганізацый, а таксама наладжана праца па абмене досведам у рамках партала дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ».

Удзельнікі змогуць наведаць факультатыўныя заняткі, якія праводзяць выпускнікі «Школы трэнерскага майстэрства» 2012 года, а таксама трэнерскі гурток. Акрамя таго, удзельнікі курсу, пры жаданні, змогуць самастойна правесці навучальныя сесіі з моладзевай групай у рамках курса нефармальнай адукацыі «Моладзь на карысць грамадству» (Youth Act).

Расклад правядзення курса і тэмы інтэрактыўных семінараў:

23 лютага (субота – група А) і 24 лютага (нядзеля – група Б): тэма «Асноўныя кампетэнцыі трэнера ў галіне нефармальнай адукацыі».

Вэбінар N 1. Тэма, дата і час правядзення будуць узгодненыя з удзельнікамі курса дадаткова.

16 сакавіка (субота – аб’яднаная група): тэма «Тэхналогія праектавання праграмы навучання».

Вэбінар N 2. Тэма, дата і час правядзення будуць узгоднены з удзельнікамі курса дадаткова.

30 сакавіка (субота): тэма «Асаблівасці выкарыстання розных метадаў навучання».

Вэбінар N 3. Тэма, дата і час правядзення будуць узгоднены з удзельнікамі курса дадаткова.

13 красавіка (субота): тэма «Развіццё ўменняў працы з групай». На семінары ўдзельнікі правядуць фрагменты сваіх заняткаў з запісам іх на відэа з наступным абмеркаваннем.

Вэбінар N 4. Тэма, дата і час правядзення будуць узгоднены з удзельнікамі курса дадаткова.

27 красавіка (субота): тэма «Ацэнка вынікаў навучання».

Час правядзення семінараў ў названыя дні: з 10.00 да 17.00 (4 сесіі па 2 акадэмічныя гадзіны). Першы семінар носіць азнаямленчы характар. Асноўны курс буде праходзіць у адной групе, якая будзе працаваць па суботах.

Унёсак удзельнікаў складае 200 000 беларускіх рублёў за кожны семінар. Унёсак уключае арганізацыю харчавання. Іншагароднія ўдзельнікі самастойна пакрываюць свае транспартныя выдаткі. Настаўнікі могуць звярнуцца да арганізатараў па зніжкі!

Па заканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы навучання, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе з указаннем усіх выкананых кампанентаў. Выпускнікам курса будзе прапанаваны ўдзел у іншых праграмах павышэння кваліфікацыі ў вобласці нефармальнай адукацыі.

Навучальны курс праводзяць:

- Віталь Нікановіч, унутраны трэнер і каардынатар праграмы «Нефармальная адукацыя» РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», з 15 гадовым досведам працы ў галіне нефармальнай адукацыі для моладзі, дарослых і пажылых людзей, спецыяліст у вобласці электроннага дыстанцыйнага навучання;

- Вольга Свідзерская, бізнес-трэнер з больш чым 10 гадовым досведам навучання і развіцця персаналу, у тым ліку для спецыялістаў з сістэмы фармальнай і нефармальнай адукацыі, гатэльнага бізнесу, рознічнага гандлю і продажу банкаўскіх паслугаў.

У якасці асістэнтаў да правядзення курса будуць запрошаны выпускнікі «Школы трэнерскага майстэрства» 2012 года.

Для ўдзелу ў навучальным курсе неабходна запоўніць online-заяўку не пазней за 19 лютага 2013 г.

Колькасць удзельнікаў у групе – 20 чалавек. Калі заявак будзе пададзена больш, будзе праведзены конкурс на ўдзел у курсе. Прыярытэт у конкурсе атрымаюць кандыдаты, якія з’яўляюцца чальцамі або супрацоўнікамі некамерцыйных арганізацый і якія маюць рэкамендацыю.

Удзельнікі навучальнага курса, абраныя згодна з вынікамі конкурсу, атрымаюць персанальнае запрашэнне на навучальны курс не пазней за 20 лютага 2013 г. на адрас электроннай пошты, пазначаны ў заяўцы.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: Віталь Нікановіч, намеснік Старшыні РГА «БелАЮ», каардынатар праграмы «Нефармальная адукацыя». Тэл. 375 25.961 82 28, электронная пошта: vnikanovich@belau.info .

Анонс праграмы pdf 269 Kb