Мінск: Сакавітыя сакавіцкія танцы з Сяргеем Выскваркам!

25.02.2013

3 сакавіка 2013 г. 

Давайце ўжо танцаваць, снег тапіць ды вясну чакаць! Не прапусціце выдатны шанец павесяліцца ды беларускім танцам навучыцца! Мора станоўчых эмоцый і ўтульная атмасфера гарантаваныя!

Чакаем усіх: хто ўмее танцаваць, крыху ўмее танцаваць ды зусім не ўмее танцаваць... Узрост значэння не мае (калі Вы ўжо навучыліся хадзіць)!

Сп.Сяргей Выскварка – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры выканання танцаў, якіх ён ведае больш за 90. Мастацкі кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву «Верабейкі» (г. Любань). Пад яго кіраўніцтвам у 2011 адбылася танцавальная школа «Пятровіца» і рэгіянальны фестываль народнай культуры «Пятроўскі фэст».

Музычнае суправаджэнне – В.В.Семашкевіч (г.Любань)

Расклад:
14.00 – 14.30 – размінка і ўводны занятак для пачаткоўцаў
14.30 – 17.00 – танцавальная вечарына з Сяргеем Выскваркам.
Праграма ўдакладняецца.

Ахвяраванні на арганізацыю (квіток): 20 000 б.р. Школьнікам уваход бясплатны!

З сабою прыхапіце зручны абутак, вадзічку каб смагу наталіць, ды добры настрой.

Адрас: вул. К.Лібкнехта 82, будынак школы №60.

Праезд: ад ГЦ «Няміга» на 57 аўтобусе да прыпынку «Школа». Уваход у школьны двор крыху лявей прыпынка.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на нумар 8 029 8425789 (Настасся).

Да сустрэчы!

Паводле by-ethno Фота – Белсат ТВ