Апошні тэрмін – 15 красавіка 2013 г. 
Амбасада Нідэрландаў абвясціла на 2013 г. дзве праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: Праграма Малых Праектаў Амбасады (Фонд МАТРА) і Фонд Правоў Чалавека. Дэдлайн для першага раўнда адбору па абедзвюх праграмах – 15 красавіка 2013 г. Амбасада мае права пашырыць памер грантаў максімум да 25 000 еўра. 
Заяўка павінна быць складзеная паводле патрабаванняў Фонду Матра і Фонду Правоў Чалавека; праектная дзейнасць павінна быць шчыльна звязаная з мэтамі гэтых фондаў. 
I. Фонд МАТРА 
Каб быць падтрыманым у межах праграмы МАТРА, праект мусіць спрыяць развіццю працэсу трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну шляхам крокаў па стварэнні больш моцнай і разнастайнай грамадзянскай супольнасці. 
Прыклады дзейнасці, якая можа быць падтрыманая: 
- Ініцыятывы, якія спрыяюць узмацненню закону ў галіне абароны правоў чалавека, абароны меншасцяў, навакольнага асяроддзя і прасоўвання ідэі грамадскага ўдзелу ў справах мясцовага кіравання і г.д.; 
- Ініцыятывы, скіраваныя на ўзмацненне магчымасцяў недзяржаўных установаў па пашырэнні іх колаў падтрымкі; 
- Ініцыятывы, якія ўзмацняюць ролю незалежных СМІ; іннавацыйныя адукацыйныя і мастацкія ініцыятывы, звязаныя з працэсам трансфармацыі да плюралістычнага, дэмакратычнага грамадства. 
 на poland.nlembassy.org 
II. Фонд Правоў Чалавека 
Галоўнай мэтай Фонду Правоў Чалавека з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, якія спрыяюць выкананню фундаментальных прынцыпаў свабоды і абароны правоў групаў людзей, якія з’яўляюцца ахвярамі дыскрымінацыі. 
У мэтах падтрымкі стратэгічнага актыўнага ўдзелу ў выкананні Правоў Чалавека дадзеная праграмная прапанова ў 2013 г. вызначае наступныя прыярытэтныя сферы: 
- Абарона Правоў Чалавека 
- Свабода слова і свабода інтэрнэту, разам са свабодай прэсы 
- Меншасці (правы жанчынаў, ЛГБТ) 
- Карпаратыўная Сацыяльная Адказнасць 
 на poland.nlembassy.org  
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
Фонды Амбасады Нідэрландаў для Беларусі – 2013
18.03.2013


 
 
