Баранавічы: Святкаванне Міжнароднага дня вераб’я

21.03.2013

23 сакавіка 2013 г.

20 сакавіка – Міжнародны дзень вераб’я. Ужо не першы год у Баранавічах ладзіцца яго святкаванне. У гэтым годзе арганізатары таксама запрашаюць на свята. Запланавана даволі шмат мерапрыемстваў.

Свята адбудзецца ў суботу 23 сакавіка.



Пад час святкавання Міжнароднага дня вераб’я будзе праводзіцца развешванне домікаў на тэрыторыі парка, якія былі зробленыя ў дзень восеньскіх назіранняў за птушкамі, выраб штучных домікаў для птушак, віктарына «Якая я птушка?», майстар-клас па вырабе птушак з нетрадыцыйных матэрыялаў, бяспройгрышная латарэя, продаж сувенірнай прадукцыі з цеста і сувеніраў з выявай птушак. Будзе працаваць «скрыня добрых словаў» з пісьмовымі адказамі дзяцей на пытанне «Што б ты зрабіў для птушак, калі б быў дарослым?».

Запланаваны таксама вясёлыя гульні і цікавыя экскурсіі.

З 14.30 будзе праводзіцца семінар па арганізацыі акцый і кампаній па ахове птушак.

Праграма семінару ў дзень вераб’я

14:30 – 15:00 – Вітальныя словы арганізатараў семінару, знаёмства ўдзельнікаў, чаканні ад семінару.
15:00 – 15:45 – «Мы і птушкі» – досвед у арганіцыі і правядзенні «Эколага-біялагічнага цэнтра г. Баранавічы» акцый і кампаній, накіраваных на абарону птушак. (Траццяк Ю.В.)
15:45 – 16:00 – Даклад па арганізацыі акцый і кампаній у Белаазёрску
16:00 – 16:30 – Кава-паўза
16:30 – 17:00 – Аб’ядноўванні ў групы, складанне спісу сваіх прапаноў прыродаахоўных акцый у сваім рэгіёне.
17:00 – 17:30 – Абарона сваіх прац у групах
17:00 – 18:00 – Падвядзенне вынікаў семінару і Міжнароднага дня вераб’я.
Пасля 18.00 – Ад’езд удзельнікаў семінару

Паводле ptushki.org