Пятроўскі фэст 2013

27.03.2013

6 – 12 ліпеня, заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня 2013 г.

Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры сёлета будзе складацца з 3-х частак:

1) 06.07–07.07 – свята Купалле і танцавальная акцыя «Лявоніха на 100 пар»;

2) 07.07–11.07 – летняя танцавальная школа «Пятровіца»;

3) 12.07 – рэканструкцыя календарна-абрадавага свята Пятрок (Пятровіца) ды гасцявога кірмашу на Петрака.


Што ў меню навучання?

1) Падчас святкавання Купалля ў вас будзе выдатная магчымасць пазнаёміцца са шчодрасцю і багаццём Любаншчыны, а таксама далучыцца да танцавальнай акцыі «Лявоніха на 100 пар»;

2) Вучыць танцаваць «правільна» будзе Сяргей Выскварка – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце,традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Верабейкі» (г. Любань). Да яго далучацца выкладчыкі танцаў з іншых рэгіёнаў Беларусі.

Увага! Колькасць месцаў для навучання ў танцавальнай школе абмежаваная! З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся на нумар 8 029 8425789 (Настасся).

3) Завяршэннем танцавальнага навучання будзе ўдзел у рэканструкцыі календарна-абрадавага свята Пятровіца (Пятрок). Запрашаем усіх ахвотных!

Што трэба для ўдзелу?

- выдатны настрой,
- жаданне вучыцца,
- дзіцячае захапленне жыццём,
- зручны абутак,
- народны СТРОЙ!!!
- захапленне спадарыняй Мовай ))

Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня!

на by-ethno.livejournal.com, vk.com