З днём гумару! Давайце ўсміхнемся.

01.04.2013

Дарагія калегі-настаўнікі! Замест першакрасавіцкай «качкі" пра тое, што адмянілі суботнікі ці абавязковую падпіску, прапануем вам падборку жартаў пра нашу школу. Добрага настрою вам і вашым вучням!


Настаўнік: «Палова не можа быць большай або меншай. На жаль, большая палова класа гэтага не разумее».
---------
Узровень дэмакратыі ў нашай школе настолькі высокі, што ніхто не баіцца ўголас сказаць самі разумееце што самі разумееце пра каго.
------------
- За настаўніцай гоніцца рабаўнік: «Давай деньги!»
- Адкуль у мяне грошы – я ж настаўніца.
- Тогда давай часы!
- Часы не дам – забірай класнае кіраўніцтва.
-----------
Мяркуючы па зарплаце настаўнікаў, наш урад цалкам складаецца з помслівых двоечнікаў.
-----------
Народная прыкмета: Калі ў вас дома шмат непратрэбных рэчаў – вы працуеце настаўнікам.
--------
На вуліцы да мужчыны падыходзіць мілая жанчына:
- Мне здаецца, вы – бацька аднаго з маіх дзяцей ...
Мужчына з жахам:
- Я?!
- Супакойцеся, – адказвае жанчына, – я настаўніца.
--------
Тэма сённяшняга бацькоўскага сходу – «жабрацкі заробак работнікаў народнай адукацыі".
--------
Калі на 25 гадоў заканчэння школы вы вырашылі сабраць аднакласнікаў, вам няма неабходнасці шукаць іх усіх, знайдзіце аднаго – апошняга двоечніка і хулігана, і ён па сваіх дэпутацкіх каналах знойдзе ўсіх астатніх ...
--------
Школа – гэта месца, дзе настаўнікі патрабуюць ад вучня ведаў па ўсіх прадметах, у той час як самі ведаюць адзін.
--------
Мяч яшчэ ляцеў у акно дырэктара, а дзеці ўжо гулялі ў хованкі ...
--------
Хамяк Эдзік нарадзіўся, пражыў усё жыццё і памёр у кабінеце біялогіі. Вось што значыць урок на ўсё жыццё!
--------
- Мар'я Іванаўна, мой тата сказаў, што пасля школы яму веды па вашам прадмеце так і не спатрэбіліся.
- Пакажы яму, колькі ён памылак нарабіў у тваім дамашнім заданні.
--------
Настаўнік пытаецца ў вучня: Калі пачалася другая сусветная вайна?
- 1 верасня 1939 года.
- А калі пачалася Вялікая Айчынная вайна?
- 22 чэрвеня 1941 года
- А што рабілі немцы ўвесь гэты час?
- Не ведаю, відаць Гродзенскую мытню праходзілі.
--------
- У школе трэба ведаць ўсе прадметы хаця б для таго, што недалёка той час, калі сваіх дзяцей вам прыдзецца вучыць самастойна.
--------
Міністэрства адукацыі РБ зацвердзіла асобныя правілы ЦТ для паступлення на юрыдычныя спецыяльнасці. На ўсе пытанні правільны адказ: «ну вы же сами понимаете!»