Інстытут імя Гётэ ў Мінску пачынае новы адукацыйны праект для беларускай моладзі “Roots and Treetops / Карані і вершаліны”, які будзе ажыццяўляцца ў супрацоўніцтве з Брытанскім Саветам у Польшчы і Французскім Альянсам у Малдове. У рамках дадзенага праекта маладыя людзі, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у бясплатных супер-інтэнсіўных курсах англійскай, нямецкай і французскай моў. Акрамя гэтага, на апошняй стадыі праекта яго ўдзельнікі наведаюць шэраг еўрапейскіх краін, каб бліжэй пазнаёміцца са структурай Еўрапейскага Саюза і дзейнасцю яго інстытутаў. 
Арганізатары праекта 
Праект “Карані і вершаліны” ажыццяўляецца па ініцыятыве Інстытута імя Гётэ ў Мінску і адкрывае для беларускай моладзі рэсурсы трох культурна-асветніцкіх арганізацый: Інстытута імя Гётэ, Французскага Альянсу і Брытанскага Савета. Усе партнёры праекта з’яўляюцца прызнанымі ва ўсім свеце ўстановамі культуры, якія займаюцца папулярызацыяй нямецкай, французскай і англійскай мовы і культуры адпаведна. 
Фінансаванне дадзенага праекта ажыццяўляе Еўрапейскі Саюз. 
Мэты праекта 
павышэнне ўзроўня валодання замежнай мовай – англійскай, нямецкай альбо французскай – ад А2 да В2 у адпаведнасці з Агульнаеўрапейскімі кампетэнцыямі валодання замежнай мовай; 
непасрэднае знаёмства ўдзельнікаў праекта з краінай, мову якой яны вывучаюць 
азнаямленне са структурай Еўрапейскага Саюза і дзейнасцю яго інстытутаў; 
усталяванне прафесійных і асабістых кантактаў паміж моладдзю Беларусі і іншых еўрапейскіх краін. 
Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца 
Маладыя людзі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 31 гадоў, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ўжо валодаюць выбранай замежнай мовай на ўзроўні А2 у адпаведнасці з Агульнаеўрапейскімі кампетэнцыямі валодання замежнай мовай (напрыклад, студэнты; маладыя спецыялісты, праца якіх звязана з шырокім выкарыстаннем замежнай мовы; дзеячы культуры і навукі; журналісты; дзяржаўныя служачыя і інш.). 
Спасылка да апісання ўзроўняў 
Спасылка да тэста па нямецкай мове 
Спасылка да тэста па англійскай мове 
Праграма праекта 
працягласць праекта: 2 гады; 
6 краін-удзельніц: Беларусь, Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Літва, Польшча; 
тры замежныя мовы: англійская, нямецкая і французская; 
300 месцаў для навучання: 120 – на курсах англійскай мовы працягласцю два гады; 90 – на курсах нямецкай мовы (45 у першы і 45 у другі год навучання); 90 – на курсах французскай мовы (45 у першы і 45 у другі год навучання); 
8 акадэмічных гадзін моўнай практыкі ў дзень на курсах у Мінску і Еўропе; 
культурная праграма ў Берліне, Кардзіфе ці Страсбургу; 
заключная сустрэча ўсіх удзельнікаў праекта ў Вільнюсе. 
Ход рэалізацыі праекта 
Нямецкая мова 
Да ўдзелу ў курсах нямецкай мовы будуць адабраны па 45 чалавек для навучання адпаведна ў 2013 і 2014 гг. Праграма па нямецкай мове на 2013 год мае наступны расклад: 
24 чэрвеня – 19 ліпеня 2013 г. – супер-інтэнсіўныя моўныя курсы ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску; 
4 – 31 жніўня 2013 г. – супер-інтэнсіўныя моўныя курсы ў Германіі (Брэмен, Дрэздэн, Швэбіш-Халь); 
31 жніўня – 6 верасня 2013 г. – культурная праграма ў Берліне. 
Заўвага: заяўкі на ўдзел у праграме па нямецкай мове 2014 года будуць прымацца ў пачатку 2014 года. 
Французская мова 
Да ўдзелу ў курсах французскай мовы будуць адабраны па 45 чалавек для навучання адпаведна ў 2013 і 2014 гг. Праграма па французскай мове на 2013 год мае наступны расклад: 
24 чэрвеня – 19 ліпеня 2013 г. – супер-інтэнсіўныя моўныя курсы ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску; 
18 жніўня – 13 верасня 2013 г. – супер-інтэнсіўныя моўныя курсы ў Францыі (Фрэжус); 
13 – 18 верасня 2013 г. – культурная праграма ў Страсбургу. 
Заўвага: заяўкі на ўдзел у праграме па нямецкай мове 2014 года будуць прымацца ў пачатку 2014 года. 
Англійская мова 
Для ўдзелу ў курсах англійскай мовы будуць адабраны 120 чалавек, якія будуць навучацца на працягу 2013–2014 гг. Праграма складаецца з наступных пунктаў: 
1 – 26 ліпеня 2013 г. – супер-інтэнсіўныя моўныя курсы ў Кракаве; 
ліпень 2013 г. – ліпень 2014 г.– анлайн-курс англійскай мовы; 
ліпень 2014 г. – супер-інтэнсіўныя моўныя курсы ў Польшчы (Кракаў/Варшава) і паездка 50 самых актыўных удзельнікаў у Кардзіф (Вялікабрытанія). 
Сертыфікаты 
Усе ўдзельнікі праекта “Roots and treetops / Карані і вершаліны” атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні моўных курсаў адпаведнага ўзроўню. 
Заключнае мерапрыемства 
У лістападзе 2014 года адбудзецца заключная сустрэча ўсіх 300 удзельнікаў праекта “Roots and treetops / Карані і вершаліны” ў Вільні. 
Вашы заяўкі 
Заяўкі на ўдзел у праекце “Roots and treetops / Карані і вершаліны” прымаюцца да 15 красавіка 2013 года ўключна. Запоўненыя фармуляры дасылайце ў прымацаваным файле на электронны адрас 
Mail Symbolrootsandtreetops@minsk.goethe.org 
Заўвага: пры захаванні фармуляра заяўкі на Вашым камп’ютары назавіце яго адпаведна ўзору Ivanov_Ivan.docx. 
Download SymbolФармуляр заяўкі на ўдзел у праграме па англійскай мове (DOCX, 359 KB) 
Download SymbolФармуляр заяўкі на ўдзел у праграме па нямецкай мове (DOCX, 356 KB) 
Download SymbolФармуляр заяўкі на ўдзел у праграме па французскай мове (DOCX, 357 KB) 
Кантактныя асобы ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску: 
Галіна Байер і Наталля Ількевіч 
Тэлефон: +375 17 2377119, – 26 
Факс: +375 17 2374679 Маб.: +375 29 1434355 
Маб.: +375 29 2504066 
Mail SymbolHalina.Baier.extern@minsk.goethe.org 
Mail Symbolnatalja.ilkewitsch@minsk.goethe.org 
Карані і вершаліны: міжнародны адукацыйны праект
02.04.2013


 
 
