Для каго: студэнты і магістранты 
Дзе: Германія
Калі: 1 кастрычніка 2013 – 28 лютага 2014
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя 
Дэдлайн: 21/04/2013 
Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS) выдзяляе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу зімовага семестра 2013–2014 (1 кастрычніка 2013 – 28 лютага 2014). 
Ад Вас: 
валоданне нямецкай мовай на добрым узроўні; 
актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі; 
посьпехі ў вучобе; 
жаданне бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам;
Вы павінны быць студэнтам не меньш, чым трэцяга курсу. 
Таксама сярод абавязковых умоў:
Беларускае грамадзянства; 
Статус навучэнца беларускай ВНУ (альбо ЕГУ). 
Умовы стыпендыі: 
Асабістая падтрымка і дапамога на месцы навучання – Вас забяруць з вакзала, паклапоцяцца пра Ваша жытло і залічэнне; 
Фінансавая падтрымка, дастатковаю для бесклапотнага навучання і жыцця ў Нямеччыне; 
Візавы ўнёсак і плата за залічэнне. 
Падаць заяўку на стыпендыю можна тут. 
Кантакт для даведак: belarus@gfps.org. 
Дэдлайн: 21 красавіка 2013.
Паводле сайта adukacyja.info


 
 
