Запрашаем на практычны міжнародны семінар

02.04.2013

Запрашаем прыняць удзел у практычным міжнародным семінары па грамадзянскаму выхаванню моладзі «Прэзентацыя фестывалю праектаў «Мы – грамадзяне Беларусі", які адбудзецца 6 красавіка, а 10.00 у ДУА “СШ № 207 г. Мінска” (вул. Рафіева, 103). У мерапрыемстве прымуць удзел адміністрацыя школы, настаўнікі ДУА “СШ № 207 г. Мінска”, прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук Пазднікаў М.А., адзін з арганізатараў конкурсу “Мы – грамадзяне Украіны”, кандыдат педагагічных навук Кендзар П.І., арганізатары конкурсу “Я – гамадзянін” у Чэшскай Рэспубліцы, настаўнікі Р. Прахазка і кандыдат філасофскіх навук М.Мацейка.
Тэлефон для даведак 205 26 57