«Альбом школьных песень»: Канцэрты-прэзентацыі для школ

12.04.2013

Прапануем для вашай школы (навучальнай установы) канцэртную праграму з песнямі, якія ўваходзяць у «Альбом школьных песень».

Альбом змяшчае новыя песні з сучаснымі аранжыроўкамі, да кожнай песні дадаецца «мінусоўка» для далейшай самастойнай працы.

У канцэрце-прэзентацыі ўдзельнічаюць аўтары і выканаўцы, якія стваралі дыск, а таксама спецыяльныя госці. Песні прысвечаны разнастайным праявам школьнага жыцця («Першыя ўрокі», «Нашы настаўнікі», «Школьны вальс», «Лета», «Дырэктар школы», «Апошні званок», «Вальс развітання» і г.д.).



Мы прыязджаем на сваім транспарце, прывозім інструменты. Па магчымасці, на некаторых сцэнах мы просім паставіць гукаўзмацняльную апаратуру (калонкі, узмацняльнікі, мікшэрны пульт).

Месцам правядзення прэзентацыі можа быць актавая зала, аўдыторыя, музей, бібліятэка. З досведу ранейшых прэзентацый маем просьбу для арганізатараў: галоўнае – не колькасць гледачоў (асабліва не пажадана затрымліваць вучняў пасля ўрокаў і заганяць на канцэрт). Галоўнае – сабраць аўдыторыю з людзей, неабыякавых да беларускай мовы, да беларускай культуры.

З павагай, Юры Несцярэнка, аўтар і выканаўца, арганізатар і менеджар праекта. Кантакты: +375 29 557 87 95 (МТС); +375 44 794 87 95 (Velcom); Nestary@yandex.ru

Глядзі таксама: «Альбом школьных песень» мусіць патрапіць ў кожную школу