У мінскай гімназіі адбылася настаўніцкая навукова-практычная канферэнцыя

12.04.2013

11 красавіка 2013 г. у ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска» прайшла адкрытая навукова-практычная канферэнцыя настаўнікаў «Сучасныя падыходы да павышэння якасці адукацыйнага працэсу».

Да ўдзелу былі запрошаны настаўнікі школ, ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў – з мэтай сістэматызацыі і распаўсюду практычнага досведу і пашырэння кантактаў паміж установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Праграму канферэнцыі, спіс выступоўцаў і тэмы дакладаў можна знайсці на сайце гімназіі.