Гранты на малыя праекты ад Міністэрства замежных справаў Чэхіі

25.04.2013

Апошні тэрмін – 10 мая 2013 г.

Міністэрства замежных справаў Чэхіі вылучае 140.000 еўра на малыя праекты, якія будуць ажыццяўляцца краінамі-сябрамі Усходняга Партнёрства ў 2013 г. Праект абавязкова павінен зангажоўваць болей за адну краіну УП і быць скіраваны на вырашэнне праблемаў, актуальных для некалькіх краінаў.

Перавага будзе надавацца праектам, датычным тэмаў працы 1-й і 4-й працоўных групаў Форуму грамадзянcкай супольнасці УП. Праект мусіць быць пачаты 1 чэрвеня і скончаны да 15 кастрычніка 2013 г.

Максімальны памер гранта – 20.000 еўра.

Каб паўдзельнічаць, неабходна даслаць прапановы на электронныя адрасы: jan_latal@mzv.cz і jan_marian@mzv.cz .

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая 2013 г.

Болей інфармацыі на mzv.cz

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info