11 мая 2013 г.
Шаноўныя бацькі!
Таварыства беларускай школы ладзіць супольны бацькоўскі сход і запрашае ў ім паўдзельнічаць усіх зацікаўленых тэмай нацыянальнага ўзгадавання дзяцей.
На сходзе будуць абмеркаваныя наступныя пытанні:
- Праўны кантэкст навучання і выхавання па-беларуску
- Беларуская школа, беларускі садок. Бацькі, педагогі, адміністрацыя
- Стварэнне беларускага асяроддзя для дзяцей па-за школай
Мэта сходу: паспрыяць самаарганізацыі і стварэнню нацыянальнай сеткі актыўных бацькоў; абмеркаваць, удакладніць і прыняць праект прапановаў зменаў у Кодэкс аб адукацыі ды падзаконныя акты.
Сход адбудзецца ў Мінску, 11 мая 2013 г., пачатак аб 11.00.
Падаць заяўку і атрымаць дадатковую інфармацыю можна праз электронны ліст на nastaunik.info@gmail.com , да 10 мая, 15:00. У заяўцы пазначце: імя і прозвішча; з якога Вы населенага пункта; дзе гадуюцца /вучацца Вашыя дзеці (маюць гадавацца /вучыцца неўзабаве); кантактныя звесткі – тэлефон, паштовы адрас, электронны адрас; свае прапановы адносна праграмы сходу.