Мінск: «У тумане» паводле Быкава – на фестывалі еўрапейскага кіно

07.05.2013

10 – 16 мая 2013 г. 

Цэлы тыдзень ў мінскім кінатэатры «Перамога» будуць круціць еўрапейскае кіно на мове арыгіналу. Штодня можна будзе наведаць 2 фільмы з Францыі, Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літвы ды інш. Уваход вольны!

Распачнецца фестываль стужкай з Фінляндыі «Лапландская адысея», якую прадставіць рэжысёр Доме Карукаскі.

Праграма фестывалю ўключае ў сябе 14 разнажанравых фільмаў з краін Еўропы: Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Італіі, Францыі, Румыніі, Швецыі, Германіі, Швейцарыі.

Фільмам закрыцця фестывалю стане стужка Сяргея Лазніцы «У тумане».

Расклад фестывалю:

10 мая (пятніца)
18.30 Адкрыццё з удзелам Доме Карукаскі | Dome Karukoski, рэжысёра фільма «Лапландская адысея» | Napapiirin sankarit (Фінляндыя-Швецыя-Ісландыя)
21.00 Баторы | Báthory (Славакія-Вялікабрытанія-Венгрыя). Рэжысёр: Юрай Якубіска | Juraj Jakubisko

11 мая (субота)
16.30 Кукі вяртаецца | Kuky se vrací (Чэхія). Рэжысёр: Ян Сверак | Jan Svěrák
18.30 Скрадзеныя | Stolen (Вялікабрытанія). Рэжысёр: Джастын Чэдвік | Justin Chadwick
21.00 Нявіннасць | Nevinnost (Чэхія). Рэжысёр: Ян Гржэбейк | Jan Hřebejk

12 мая (нядзеля)
18.30 Крэпасць спячых матылькоў | Miegančių drugelių tvirtovė (Літва). Рэжысёр: Альгімантас Пуйпа | Algimantas Puipa
21.00 Мой ровар | Mój rower (Польшча). Рэжысёр: Пётр Тшаскальскі | Piotr Trzaskalski

13 мая /(панядзелак)
18.30 Пакаленне 1000 еўра | Generazione mille euro (Італія). Рэжысёр: Масіма Венье | Massimo Venier
21.00 Рукі ў паветры | Les mains en l’air (Францыя). Рэжысёр: Ромэйн Рупіл | Romain Goupil

14 мая (аўторак)
18.30 Філантропіка | Filantropica (Румынія-Францыя). Рэжысёр: Нікалае Каранфіл | Nae Caranfil
21.00 Вяселле ў Бесарабіі | Nuntă în Basarabia (Румынія-Малдова-Люксембург). Рэжысёр: Напалеон Хелмис Napoleon Helmis

15 мая (серада)
18.30 Чысціня | Till det som är vackert (Швецыя). Рэжысёр: Ліза Лангсет Lisa Langseth
21.00 Ліла, Ліла | Lila, Lila (Германія-Швейцарыя). Рэжысёр: Алан Гспонер Alain Gsponer

16 мая (чацвер)
18.30 У тумане (Германія-Нідэрланды-Расія-Беларусь-Латвія). Рэжысёр: Сяргей Лазніца. Фільм, зняты па аднайменнай аповесці Васіля Быкава.

Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Уваход вольны. Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра ў дзень паказу за гадзіну да пачатку сеансу.

на afisha.tut.by