Апошнія тэрміны – 23 і 30 мая 2013 г.
Што такое сапраўдны ўніверсітэт, якім ён павінен быць? Якія праблемы хвалююць беларускіх студэнтаў і як іх можна вырашыць? Прыходзьце на семінар «Правы студэнтаў простай мовай» 25 мая альбо 1 чэрвеня.
У праграме семінара: тэорыя і філасофія правоў чалавека, правы студэнтаў, дыскусіі пра сапраўднага студэнта, яго/яе ролю і месца ва ўніверсітэце, а таксама дзеянні і механізмы абароны правоў студэнтаў.
Заяўкі на семінары 25 мая і 1 чэрвеня прымаюцца да 23 і 30 мая адпаведна! Спяшайцеся – колькасць месцаў абмежавана! Абодва семінары пройдуць у Мінску.
Пра што семінар?
У першай частцы семінары мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека, а таксама якім чынам можна іх абараняць.
Другая частка семінара цалкам прысвечана Правам студэнтаў, механізмам іх абароны і дыскусіі пра сапраўднага студэнта.
Акрамя гэтага мы паразважаем аб студэнцкай супольнасці і ўніверсітэце: якімі яны павінны быць і што мы можам зрабіць для гэтага. Паспрабуем разабрацца, якія асноўныя праблемы ёсць у студэнтаў і як іх можна вырашыць.
Вядучыя семінара – маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты беларускіх вну і моладзь.
Дзе і калі адбудзецца?
Семінары пройдуць у Мінску 25 мая і 1 чэрвеня 2013 арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 23 і 30 мая адпаведна.
Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.
Дадатковыя магчымасці для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правам чалавека і правам студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Даведка
Семінар «Правы студэнтаў простай мовай» ладзяцца прафсаюзнай групай «Студэнцкая Рада» і камандай адукацыйнай праграмы «Правы чалавека «на пальцах».
Паводле інфармацыйнага ліста
«Правы студэнтаў простай мовай»: Семінары ў Мінску
19.05.2013