15 – 26 ліпеня 2013 г.
Археалагічны летнік для моладзі і вучняў старэйшых класаў будзе праходзіць з 15 па 26 ліпеня 2013 г.
Мэта летніка – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванні і захаванні гістарычна-культурнай спадчыны. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі і школьнікаў ад 7 класа.
У праграме – праца на раскопках (6 гадзін на дзень для дарослых і 4 гадзіны на дзень для школьнікаў), лекцыі, адпачынак, экскурсіі. Школьнікамі будзе кіраваць педагог, які мае досвед правядзення экспедыцый. Пражыванне ў будынку вясковай школы. Выдаткі на праезд, харчаванне, пражыванне і экскурсіі пакрываюць арганізатары.
Таксама прымаюцца заяўкі ад жадаючых паўдзельнічаць у аналагічным летніку ў палявых умовах: пражыванне ў намётах, прыгатаванне ежы на вогнішчы і г. д. (у ліпені ці жніўні, тэрмін будзе ўзгоднены па ходу фарміравання групы).
Кантакт: Тэльман Маслюкоў, masliukou@gmail.com .
Паводле dzietki.by
Археалагічны летнік для старшакласнікаў
23.05.2013