Апошні тэрмін – 1 ліпеня 2013 г.
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband eV» (ФРГ) у Беларусі абвесціла конкурс міні-праектаў, скіраваных на разьвіццё вясковых рэгіёнаў і падтрымку мясцовых гістарычна-культурных ініцыятываў.
Ключавыя мэты конкурсу – прасоўванне каштоўнасці лакальнай гісторыі, самабытнай культуры і прыроднай разнастайнасці ды іх выкарыстанне ў праграмах па разьвіцці вясковых тэрыторыяў, стварэнне і/або ўмацаванне патэнцыялу мясцовых ініцыятываў і падтрымка інавацыйных падыходаў да развіцця вясковых рэгіёнаў.
Па выніках конкурсу будзе адабрана 12 міні-праектаў, якія змогуць атрымаць фінансаванне ў межах ад 4000 да 6000 еўра.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, якія працуюць у сацыяльнай сферы, сферы адукацыі і культуры, мясцовыя органы ўлады.
на living-history.by
Гранты на развіццё вясковых рэгіёнаў
28.05.2013



