Пачынаецца набор у беларускамоўныя школы і садкі: кантакты

31.05.2013

Ад 3 чэрвеня пачнецца набор у першыя класы школ.

Калі вы хочаце аддаць дзіця ва ўжо існую беларускамоўную школу, улічыце, што часам у школе набіраюць у класы з рознымі замежнымі мовамі (напрыклад, у гімназіі №23 традыцыйна «А» клас – з англійскай, а «Б» – з кітайскай). Звяртайцеся ў школу як мага раней, каб падаць заяву ў першы ж дзень прыёму дакументаў, інакш усе месцы могуць аказацца занятыя.

Паводле інфармацыі Белстата, у гэтым навучальным годзе больш за 151 тысячу школьнікаў (16,4% ад агульнай колькасьці) вучыліся па-беларуску.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі «выхавальнікі гавораць на беларускай мове» з больш чым 45 тысячамі хлопчыкаў і дзяўчатак (11,4% дзяцей, якія наведваюць гэтыя ўстановы). На беларускай і расейскай – з 15,2 тысячы дзяцей (3,8%).

Мінск. Беларускамоўныя школы і гімназіі

Гімназія №4 (Кунцаўшчына, 18): навучанне ў фізіка-матэматычных, хіміка-біялагічных і філалагічных класах.
E-mail: gymn4@minsk.edu.by ; т.: (017) 258–49–71, 258–49–74.

Гімназія №23 (пр. Незалежнасці, 45): выкладанне на высокім узроўні англійскай, кітайскай моваў.
E-mail: gymn23@minsk.edu.by ; т.: (017) 284–47–62, 284–87–16.

Гімназія №9 (Сядых, 10): паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае – польскай. Прапануе вывучэнне прадметаў музычнага цыкла.
Т.: (017) 283–04–21, 281–38–04.

Гімназія №28 (Ракасоўскага, 93): паглыбленае вывучэнне французскай мовы, міжнародныя абмены, выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы.
E-mail: sch2@minsk.edu.by ; т.: (017) 248–32–02, 248–12–64.

Гімназія №14 (Васняцова, 10): паглыбленае вывучэнне замежных моваў, спецкурсаў па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў.
Т.: (017) 295–01–33, 295–21–31.

СШ №190 (Нiкiфарава, 19): выкладанне на беларускай і расійскай мовах. Бясплатная музычная адукацыя і спартыўныя секцыі.
Т.: (017) 260–24–90; е-mail: sch190@minsk.edu.by.

СШ №60 (Лібкнехта, 82) – навучанне з музычным ухілам. У школе дзейнічаюць гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб’яднанні.
Т: (017) 208–69–74, 209–94–49.

СШ № 68 (зав. Ахоцкі, 17): набор у класы з фальклорна-тэатральным напрамкам.
E-mail: sch68@minsk.edu.by ; т. (017) 243–76–82.

Мінск. Белмоўныя класы ў расійскамоўных школах

CШ №11 (Асаналіева, 14) – школа з агульнаэстэтычным ухілам.
Т.: (017) 277–45–34, 275–59–10.

СШ №108 (Уральская, 15) – спартыўныя гурткі і секцыі, вячэрнія класы.
E-mail: sch108@minsk.edu.by ; т.: (017) 245–20–41.

СШ №131 (Убарэвіча, 74) – вывучэнне замежных моваў (нямецкай, польскай, французскай, іспанскай, шведскай), харэаграфіі.
Т.: (017) 340–62–38, 345–14–12.

СШ №180 (Радужная, д.8, корп.3) – паглыбленае вывучэнне англійскай мовы.
Т.: (017) 250–10–49.

СШ №209 (Рафіева, 91) – вывучэнне французскай мовы, вакальныя студыі, спартыўныя секцыі.
Т. (017) 274–69–71, 256–48–77.

СШ №110 (Брэсцкая, 66) – дзейнічае праграма «Здароўе».
Т. (017) 278–58–81, 278–11–12.

Гродна

СШ №32 (Ліможа, 11)
Т.: (0152) 48–50–48; 43–64–03.

Магілёў

СШ №1 (Першамайская, 24)
Т.: (0222) 22–12–64; 31–07–85.

Баранавічы

СШ №14 (Піянерская, 98)
Т.: (0163) 42–51–50.

Дзіцячыя дашкольныя ўстановы Мінска, дзе ёсць беларускамоўныя групы:

Заводскі раён

ДДУ №202 (Партызанскі пр., 85а). Т.: (017) 245–12–92 .

Кастрычніцкі раён

ДДУ №97 (Ландэра, 18). Т.: (017) 277–89–11, 277–49–20; ddu97@minsk.edu.by.

Ленінскі раён

ДДУ №101 (Якубава, 60). Т.: (017) 238–88–61.

Маскоўскі раён

ДДУ №143 (Караля, 3б). Т.: (017) 200–96–20.

ДДУ №412 (пр. Газеты Праўда, 64а). Т.: (017) 271–68–47.

ДДУ №473 (Ясеніна, 6/4). Т.: (017) 271–94–06.

ДДУ №541 (Ясеніна, 137). Т.: (017) 205–37–24.

Партызанскі раён

ДДУ №543 (Бумажкова, 39). Т.: (017) 235–36–02.

Першамайскі раён

ДДУ №220 (Каліноўскага, 11а). Т.: (017) 265–23–02.

ДДУ №273 (Каліноўскага, 89. Т.: (017) 263–06–84.

ДДУ №522 (Русіянава, 23). Т.: (017) 260–65–01.

ДДУ №66 (пр. Незалежнасці, 102а). Т.: (017) 264–60–52.

ДДУ№361 (Цікоцкага, 44). Т.: (017) 263–38–28.

Савецкі раён

ДДУ №314 (Багдановіча, 68а). Т.: (017) 234–25–61.

Фрунзенскі раён

ДДУ №561 (Сухараўская, 9). Т.: (017) 259–09–90.

ДДУ №534 (Матусевіча, 59). Т.: (017) 257–76–91.

ДДУ №570 (Чайлыткі, 8). Т.: (017) 215–60–44

Цэнтральны раён

ДДУ № 187 (Кахоўская,64а). Т.: (017) 213–06–71 – 6 груп, афіцыйна цалкам беларускі.

ДДУ № 218 (б-р Шаўчэнкі, 13). Т.: (017) 288–09–33.

ДДУ № 234 (Карастаянавай, 19). Т.: (017) 288–50–75.

ДДУ № 503 (Радужная, 4, корп.2). Т.: (017) 234–36–05.

* * *
Дасылайце ў Рэдакцыю інфармацыю пра беларускамоўнае навучанне ў вашай вобласці і раёне. Пішыце пра новыя ініцыятывы бацькоў і ўпраўленняў адукацыі.

Гл. таксама: Гродна: Садкі і школы для навучання па-беларуску – адрасы і кантакты 2013