Апошні тэрмін – 31 жніўня 2013 г.
У 2013 годзе ў г.Светлагорску Гомельскай вобласці плануецца выпуск ІІІ зборніка артыкулаў «Шацілкаўскія чытанні».
Мэта выдання – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, якія звязаны з нашым краем (Светлагорскі і суседнія раёны), а таксама працаў даследчыкаў – нашых зямлякоў (якія нарадзіліся ці жылі раней у гэтых раёнах). Могуць быць апублікаваны матэрыялы па любой навуковай галіне.
У прыватнасці, вітаюцца артыкулы, напісаныя па выніках гістарычна-краязнаўчых даследаванняў, да якіх былі далучаны навучэнцы, студэнты і дабраахвотнікі.
Маем гонар прапанаваць навукоўцам і даследчыкам узяць удзел у напісанні артыкулаў. Жадаючыя могуць далучыцца да грамадскай ініцыятыўнай групы па выпуску зборніка.
Мяркуецца таксама публікацыя юнацкіх артыкулаў (навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў). З пытаннямі можна звяртацца на szacilki450@gmail.com, па тэл. мтс (033) 616 95 96 – Аляксандр Петухоў.
Артыкулы прымаюцца на szacilki450@gmail.com да 31 жніўня.
Патрабаванні да афармлення: https://docs.google.com/document/d/1OnYN5WgPIGQjabKHjrHxeOfaoXkeafSTvYZV45UqxOo/edit?usp=sharing .
Прыклад афармлення: https://docs.google.com/document/d/1mZmdkjdcp3Jwfy9acd-4MXiPO5W11MN1u_LJBYlxAPM/edit?usp=sharing&authkey=CJi0mcwH .
Папярэднія зборнікі:
- І выпуск – https://docs.google.com/file/d/0B2dBhRLaMLu6Y2EyNmU1MTEtZWM0ZC00ZTI5LWFkZTYtNTg4ODEzNGUzYmUy/edit?usp=sharing .
- ІІ выпуск – https://docs.google.com/file/d/0B2dBhRLaMLu6UXhZbW1USGZXVGc/edit?usp=sharing .
Ініцыятыўная група: Т. В. Маслюкоў (гісторык, настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска), А. В. Петухоў (магістр гістарычных навук, супрацоўнік Чыркавіцкага філіяла Светлагорскага гістарычна-краязнаўчага музея), А. А. Раманцоў (філолаг, карэспандэнт газеты «Хімікі» вытворчага аб’яднання «Светлагорскае Хімвалакно»).
IІІ зборнік навуковых артыкулаў «Шацілкаўскія чытанні» запрашае аўтараў
01.06.2013