Апошні тэрмін – 10 чэрвеня
Конкурс малых праектаў разлічаны на падтрымку адукацыйных ініцыятываў настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных групаў і адукацыйных арганізацый.
Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на пашырэнне ідэяў дэмакратыі ды правоў чалавека, самаарганізацыю дзеля самаадукацыі і стварэння нефармальных ды інавацыйных адукацыйных асяродкаў, адстойванне прафесійных правоў, падвышэнне грамадзянскай кампетэнтнасьці, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці. Таксама прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокай педагагічнай супольнасці.
Праекты могуць выконвацца ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і медыя-праектаў, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фэстаў ды інш.
Конкурс адукацыйных праектаў: Апошні тэрмін працягнуты да 10 чэрвеня!
05.06.2013



