Мінск: Прэзентацыя доўгатэрміновага трэнінгу

05.06.2013

Апошні тэрмін рэгістрацыі ўдзельнікаў прэзентацыі – 13 чэрвеня

Кансалтынгавая кампанія Kitokie projektai® (Літва) у партнёрстве з Outward Bound® Belgium (Бельгія), Kameleonte (Італія) і Askorun (Ісландыя) арганізуе доўгатэрміновую трэнінгавую праграму, арыентаваную на спецыялістаў, якія працуюць у сферы навучання: спецыялістаў кампаніяў па працы з персаналам, кансультантаў, менеджараў, трэнераў у галіне нефармальнай адукацыі, выкладчыкаў і супрацоўнікаў сістэмы фармальнай адукацыі, сацыяльных работнікаў ды інш.

У выніку доўгатэрміновага трэнінгу ўдзельнікі змогуць:

- Фасілітаваць індывідуальны і групавы працэс навучання на аснове прынцыпаў навучання праз досвед (experiential learning)
- Пазнаёміцца з тэорыямі навучання праз досвед, якія арыентаваныя на групавы працэс, гісторыяй і сучаснымі распрацоўкамі ў галіне навучання праз досвед
- Развіць персанальныя і прафесійныя кампетэнцыі фасілітатара і трэнера
- Выкарыстаць патэнцыял навучання ў міжкультурнай групе
- Зрабіць сваё партфоліа фасілітатара і трэнера больш прывабным на еўрапейскім рынку

15 чэрвеня 2013 года з 11.00 да 15.00 у Мінску прадстаўнікі кансалтынгавай кампаніі Kitokie projektai® правядуць прэзентацыю доўгатэрміновага трэнінгу з дэманстрацыяй метадаў навучання. Прэзентацыя будзе ўключаць:

- Прэзентацыю падыходаў і прынцыпаў навучання праз досвед (experiential learning)
- Дэманстрацыю метадаў навучання
- Абмеркаванне прадэманстраваных падыходаў і метадаў працы, практычнага прымянення ў індывідуальным і групавым працэсе навучання
- Умовы ўдзелу ў доўгатэрміновым трэнінгу «Via Experientia-4» – Международная академия обучения через опыт» (працягласць, тэрміны, інш.)
- Магчымасці для супрацоўніцтва ў будучыні (магчымасці ўдзелу ў іншых трэнінгавых праграмах і сумесных праектах)
- Фуршэт і нефармальныя зносіны

Удзел у прэзентацыі – бясплатны.

Доўгатэрміновы трэнінг праводзіцца ўжо чацвёрты раз. Больш пра курс і водгукі ўдзельнікаў вы можаце знайсці тут .  

Для таго каб прыняць удзел у прэзентацыі, неабходна папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы на viaexperientia2013@gmail.com наступную інфармацыю:

1. Имя, прозвішча
2. Арганізацыя
3. Досвед індывідуальнай і групавой працы (кансультаванне, правядзенне трэнінгаў, коўчынг, інш.)
4. Кантактная інфармацыя (мабільны тэлефон, e-mail)

Апошні тэрмін рэгістрацыі на прэзентацыю – 13 чэрвеня 2013 г. 
 
Пытанні можна дасылаць іх на viaexperientia2013@gmail.com .

Паводле інфармацыйнага ліста