Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаў

08.06.2013

Апошні тэрмін – 5 ліпеня 2013 г. 

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і пэўных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі паўдзельнічаць у праграме Study Tours to Poland.

У праграме могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням: узрост 18 – 21 год; грамадзянства азначаных краін; навучанне ў азначаных краінах; дзейны замежны пашпарт; раней не ўдзельнічалі ў праграмах Study Tours to Poland ды Study Visit in Gdynia.

Візіты адбываюцца ў кастрычніку і лістападзе 2013 г. Працягласць візіту – 12 дзён.

на studytours.pl