English as a Second Language: Бясплатныя інтэнсіўныя курсы размоўнай англійскай мовы ў Мінску

11.06.2013

Сумоўе – 15 чэрвеня 2013 г. 

5 заняткаў па 3 гадзіны (эквівалент 15 гадзінам моўнай практыкі): Мінск, вул. Райніса, 6 (р-н пл. Ванеева) з 17 па 21 чэрвеня 2013 г. 

Курс уключае ў сябе 5 розных узроўняў, якія адпавядаюць валоданню навыкамі размоўнай англійскай мовы.

Заняткі праходзяць у групах па 10–12 асобаў у 3 змены на дзень. Запісацца і наведваць можна толькі адну з трох змен. Па заканчэнні курсу студэнты, якія выканалі патрабаванні па наведванні, атрымліваюць сертыфікат аб сканчэнні курсу размоўнай англійскай мовы.

На курсах працуюць выкладчыкі з краінаў Усходняй Еўропы, СНД, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі. Навучанне адбываецца паводле найноўшых метадах выкладання замежных моваў.

Па заканчэнні курсу студэнты, якія выканалі патрабаванні па наведванні, атрымліваюць сертыфікат аб сканчэнні курсу размоўнай англійскай мовы. Для асобаў, якія паспяхова прайшлi праграму, прапануецца бясплатны гадавы курс з носьбітамі мовы.

Для запісу на курсы неабходна адправіць на english@esl.by наступныя дадзеныя і атрымаць рэгістрацыйны нумар:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку;
2. Мабільны тэлефон (з кодам);
3. Найбольш зручны для Вас час заняткаў (9:00, 14:00 альбо 18:30). На 18:30 запіс адбываецца толькі на дадатковыя месцы пасля сканчэння ўсіх сумоўяў і фармавання груп. На 9:00 і 14:00 запіс пакуль без абмежаванняў.

Сумоўе: 15.06.2013 (субота).

Арганізатар: Міжнародны хрысціянскі дабрачынны цэнтр «Надзея».

Кантакт: english@esl.by. Тэл. МТС:(+375 33) 309–0000 (15:00–19:00).

на esl.by