Курсы польскай мовы ў Мінску, Гомелі, Магілёве

17.06.2013

Апошні тэрмін – 30 чэрвеня 2013 г.

Польскі Інстытут у Мінску праводзіць 2-гадовыя курсы па вывучэнні польскай мовы ў Мінску, Гомелі, Магілёве. Набор слухачоў на курсы адбываецца адзін раз на год. Курсы бясплатныя, некамерцыйныя. Абавязковай умовай удзелу слухачоў у курсах з’яўляецца набыццё неабходнага падручніка за ўласны кошт.

Навучальны год на курсах доўжыцца з кастрычніка па май. Заняткі праходзяць увечары, па дзве акадэмічныя гадзіны два разы на тыдзень.

Групы налічваюць 20–30 чалавек.

Заняткі праводзяць выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а таксама лектары з Польшчы.

Залічэнне на курсы адбываецца на конкурснай аснове на падставе запоўненай анкеты адпаведнага ўзору, якая ў перыяд набору будзе размешчана на сайце Польскага Інстытута ў Мінску.

Прыняць удзел у конкурсе можа прыняць кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 год.

Польскае паходжанне не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў конкурсе.

Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.

Польскі Інстытут у Мінску пакідае за сабой права не гаварыць пра крытэрыі адбору слухачоў на курсы, а таксама не тлумачыць прычыны залічэння або незалічэння.

Паводле instpol.by