Апошні тэрмін прыёму заявак – 21 ліпеня
«Цэнтр супрацы моладзі» ў Гдыні (Польшча), разам з гдыньскай гарадской радай, з 2012 па 2015 г. ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў з Малдовы, Украіны, Беларусі і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская вобласць).
Увосень 2013 г. адбудуцца два навучальныя візіты: 14 – 25 кастрычніка; 11 – 22 лістапада.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі – маладыя, актыўныя, ініцыятыўныя студэнты ці прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ва ўзросце 20 – 30 гадоў. Удзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца больш аб адміністрацыйнай і адукацыйнай сістэмах, а таксама аб урадзе, бізнесе, СМІ, дзяржаўных і грамадскіх арганізацыях.
Мэта праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі ды інш.
У рамках праекта забяспечваюцца:
- Пакрыццё выдаткаў на праезд,
- Харчаванне і пражыванне,
- Патрэбныя матэрыялы.
Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на страхоўку і магчымыя выдаткі, звязаныя з афармленнем візы (візы для праекта з’яўляюцца бясплатнымі).
Кандыдатам неабходна запоўніць анкету (doc 114 Kb) і як мага хутчэй даслаць на civic.cwm@gmail.com .
Апошні тэрмін прыёму заявак на ўдзел: 21 ліпеня 2013 г.
Study Visits in Gdynia
Centrum Współpracy Młodzieży
civic.cwm@gmail.com
www.cwm.org.pl
Facebook: Study Visits in Gdynia
Спонсар праекта – горад Гдыня.
Паводле ngo.by
Моладзевыя навучальныя візіты ў Гдыню: кастрычнік і лістапад 2013
24.06.2013